Перыёдыка

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 11

Гістарычна-археалагічны зборнік 1997 № 11Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 11. Беларусь у сістэме еўрапейскіх культурных сувязяў

Характарыстыка: ГАЗ — Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае выданне, у якім публікуюцца артыкулы і матэрыялы па археалогіі і гісторыі шырокага храналагічнага дыяпазону. Гісторыя ГАЗа пачалася ў 1927 г., пасля чаго выпуск часопіса быў спынены да 1993 г. Нумар 11 Гістарычна-археалагічнага зборніка за 1997 г. утрымлівае публікацыі В.А. Емяльянчык, А.В. Квяткоўскай, А.М. Мядзведзева, Ш.І. Бекцінеева, Ю. Бохана, І. Ганецкай, Л. Дучыц, В.Г. Пуцко, Я.Р. Рыера, Э.А. Ляўкова і шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 10

Гістарычна-археалагічны зборнік 1996 № 10Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 10.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае выданне, якое спецыялізуецца на публікацыі і артыкулаў і матэрыялаў па археалогіі і гісторыі вялікага храналагічнага дыяпазону: каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў, сярэднявечча, новага часу. Першы выпуск ГАЗа пабачыў свет у 1927 г., пасля чаго выданне было закрыта. Адноўлены часопіс пачаў выходзіць у 1993 г. Нумар 10 Гістарычна-археалагічнага зборніка за 1996 г. змяшчае артыкулы А.А. Егарэйчанкі, А.М. Мядзведзева, Я.А. Шмідта, Л.У. Дучыц, Ю.А. Заяца, А.В. Квяткоўскай, А. Мяцельскага, Ю. Бохана і шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 9

Гістарычна-археалагічны зборнік 1996 № 9Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 9.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковы часопіс па археалогіі і гісторыі каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў, сярэднявечча, новага часу. У нумары 9 ГАЗа за 1996 г. змешчаны артыкулы А.Г. Калечыц, М.М. Чарняўскага, М.М. Крывальцэвіча, В.Л. Лакізы, Л.У. Дучыц і шэрагу іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 2.

Характарыстыка: З 1948 па 1956 г. галоўны навуковы часопіс Беларусі — Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — не меў падзелу на спецыялізаваныя секцыі для прыродазнаўчых, прыкладных, грамадскіх навук. Пад адной вокладкай суседнічалі артыкулы па гісторыі, агратэхніцы, філасофіі, хіміі, медыцыне. Таксама прысутнічалі тэксты прамоў партыйных і дзяржаўных дзеячоў і прапагандысцкія артыкулы. Гістарычныя матэрыялы друкаваліся не ў кожным нумары. Напрыклад, у № 2 за 1950 г. іх няма. З артыкулаў, якія адлюстроўваюць дух эпохі, адзначым публікацыі В.С. Аксельрода аб развіцці Сталіным ленінскай тэорыі імперыялізма, М.А. Жыдовіча і Ю.Ф. Мацкевіча аб навуковай дзейнасці Мікалая Мара. Мікалай Мар — этнограф і філолаг, акадэмік як Імператарскай акадэміі навук, так і АН СССР. Спалучыўшы свае ідэі і некаторыя палажэнні марксізма, ён сфармуляваў гіпотэзу аб паходжанні і развіцці моў, прынятую і прызнаную ў савецкай навуцы. Іронія ў тым, што ў сярэдзіне гэтага ж 1950 г. шэраг ідэй Мара будуць прызнаныя ненавуковымі (небеспадстаўна) і немарксісцкімі і будуць раскрытыкованы непасрэдна Сталіным.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — навуковы часопіс. З 1948 па 1956 г. ён быў агульным для ўсіх інстытутаў АН БССР і не меў падзелу на секцыі па прыродазнаўчых, грамадскіх і аграрных навуках. У адным нумары друкаваліся артыкулы па філасофіі, гісторыі, агратэхніцы, біялогіі, а таксама юбілейныя матэрыялы і прамовы першых асоб партыі і дзяржавы. У канцы снежня 1949 г. спаўнялася 70 гадоў І.В. Сталіну. Таму назвы большасці артыкулаў, апублікаваных у нумары 1 за 1950 г., узгадваюць Сталіна або прама, або ўскосна («сталінскі план пераўтварэння прыроды», «сталінскія пяцігодкі»).

Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР з 1948 па 1956 г. — былі адзіным навуковым часопісам для ўсіх інстытутаў АН БССР, без падзелу на асобныя серыі. Таму ў адным нумары сустракаліся артыкулы па фізіцы, агратэхніцы, гісторыі, філасофіі. Пераважалі даследаванні ў галіне прыродазнаўчых і прыкладных навук. Гістарычныя матэрыялы публікаваліся не ў кожным нумары. Побач друкаваліся юбілейныя матэрыялы і прамовы партыйных і дзяржаўных дзеячоў. У нумары 6 за 1949 г. змешчаны пераклад выступлення Г.М. Малянкова з нагоды 32-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — часопіс галоўнай навуковай установы Беларусі савецкага перыяду. З 1948 па 1956 г. ён не меў падзелу на асобныя серыі для грамадскіх, тэхнічных, фундаментальных навук. Таму пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы самай шырокай тэматыкі. Пераважалі даследаванні па пытаннях прыкладных і натуральных навук. Гістарычныя (этнаграфічныя, археалагічныя) матэрыялы публікаваліся не ў кожным нумары, але прысутнічалі. Віталіся артыкулы, якія падкрэслівалі блізкасць беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. У нумары 5 за 1949 г. бачым артыкул П.М. Кірушына аб ролі і значэнні постаці А.Н. Радзішчава ў рускай грамадскай думцы.

Старонкі