Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — выданне вядучай навуковай арганізацыі Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для розных галін навукі, таму ў адным нумары суседнічалі матэрыялы па матэматыцы, хіміі, агратэхніцы, біялогіі, гісторыі, літаратуразнаўству, мовазнаўству. У № 4 за 1952 г. надрукавана некалькі артыкулаў, прысвечаных творчасці Янкі Купалы. Гэта публікацыі В.В. Івашына «Янка Купала і руская літаратура», К. Корсакаса «Янка Купала і літоўская літаратура», Ф.Ф. Вольскага «Пясняр дружбы народаў». З гістарычных артыкулаў адзначым публікацыю А. Палонскага «Сялянскі рух у Гродзенскай губерні ў час правядзення рэформы 1861 года».

Змест нумара:

Кірушын П.М. Адзінства мовы і мышлення ў святле вучэння І.В. Сталіна аб мове
Івашын В.В. Янка Купала і руская літаратура
Вольскі Ф.Ф. Пясняр дружбы народаў
Корсакас К. Янка Купала і літоўская літаратура
Палонскі А. Сялянскі рух у Гродзенскай губерні ў час правядзення рэформы 1861 года
Піўцайкін Г. Мічурынская біялогія аб дыялектычным характары развіцця арганізмаў
Сюбарава Э.П., Міхневіч Н.І. Вынікі выбарачнага абследавання сартоў грушы ў некаторых раёнах БССР
Сахараў М.І. Залежнасць тэмпературы ствалоў сасны ад тыпаў лесу
Ярмоленка Н.Ф., Новікава Е.Н. Ахоўнае дзеянне антыакісляльнікаў групы фенола супраць старэння натуральнага каучука
Бялькевіч П.І. Новы вывад ураўнення Калмагорава — Ярафеева
Бялькевіч П.І., Ярафееў Б.В. Новае топакінетычнае ўраўненне
Сцефаненка А.Я., Махнач А.С. Дэвонскія адкладанні Беларусі
Булаўка А.Г. Некаторыя асаблівасці вызначэння граніц рачных басейнаў ва ўмовах Беларусі
Бельскі Е.І. Даследаванне дэфармуемасці вугляродзістай сталі інструментальнага класа
Ламбін Н.В. Аб магнітным полі ферамагнетыка з цыліндрычнай поласцю ўнутры яго