Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для прыродазнаўчых, грамадскіх, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навук, таму пад адной вокладкай суседнічалі артыкулы па розных галінах навукі. У № 6 за 1952 г. надрукавана некалькі артыкулаў пра Якуба Коласа: В.В. Барысенкі «Народны паэт», Л.І. Фіглоўскай аб ролі Якуба Коласа ў станаўленні беларускай мастацкай прозы, А.М. Базыленкі аб ролі Якуба Коласа ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. З публікацый сельскагаспадарчай тэматыкі звернем увагу на артыкул І.Д. Юркевіча, прысвечаны вырошчванню берасклета на меліяраваных балотна-тарфяных глебах, што сведчыць аб пашырэнні зямель сельскагаспадарчага прызначэння і пошуку шляхоў іх аптымальнага выкарыстання.

Змест нумара:

Барысенка В.В. Народны паэт
Фіглоўская Л.І. Якуб Колас — асновапаложнік беларускай мастацкай прозы
Базыленка А.М. Роль Якуба Коласа ў развіцці беларускай літаратурнай мовы
Годнеў Ц.Н., Цярэньева М.В. Аб ферментацыйным ператварэнні протахларафіла ў хларафіл у этыяліраваных лісцях кукурузы ў цемнаце
Маштакоў С.М. Аб пазакаранёвым жыўленні сельскагаспадарчых раслін
Юркевіч І.Д. Аб вырошчванні берасклета на меліярыраваных балотна-тарфяных глебах
Любошыц І.Л. Даследаванне кінетыкі сушкі пры пераменным рэжыме
Леонаў В.А. Некаторыя даныя аб змяшчэнні вугальнай ангідразы і цынка ў крыві дзяцей пры туберкулёзным менінгіце
Спіс артыкулаў, апублікаваных у часопісе «Весці Акадэміі навук БССР» за 1952 год
Хроніка
У Прэзідыуме, аддзяленнях і інстытутах АН БССР