Перыёдыка

Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 1.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Віталіся артыкулы гістарычнай тэматыкі, прысвечаныя сувязям беларускага, рускага і ўкраінскага народаў, барацьбе народных мас з феадаламі. Так, у гэтым нумары змешчаны артыкулы Л. Абецэдарскага аб удзеле беларусаў у паўстанні Багдана Хмяльніцкага, А. П'янкова аб паўстанні Дзяніса Мурашкі і М. Безбародава аб навуковай дзейнасці Міхаіла Ламаносава ў Расіі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 6.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. У гэтым нумары апублікаваны артыкулы гісторыка В. Перцава аб грамадскай дзейнасці Францыска Скарыны, археолага В. Тарасенкі аб гісторыі Мінска, мастацтвазнаўцы М. Кацэра аб архітэктуры Магілёва.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 5.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». У гэтым нумары іх, напрыклад, няма. Затое цікавасць у якасці адметнасці эпохі выклікаюць артыкулы, прысвечаныя біялагічнай навуцы — адлюстраванне супрацьстаяння прыхільнікаў г.зв. «мічурынскай біялогіі» Трафіма Лысенкі і навукоўцаў-генетыкаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці М. Ткачова. У 2 ч. Ч. 1

Гістарычна-археалагічны зборнік Памяці Міхася Ткачова У 2 ч. Ч. 1 1993Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. У 2 ч. Ч. 1. — Мінск: ТАА Сантанас, 1993.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае перыядычнае выданне, прысвечанае разнастайным аспектам гісторыі і археалогіі. Першы нумар зборніка быў выдадзены Інбелкультам у 1927 г. і змяшчаў артыкулы Дз.І. Даўгялы, А.М. Ляўданскага, К.М. Палікарповіча, М.М. Шчакаціхіна, І.М. Хозерава і іншых. Пасля гэтага выданне было закрыта. У 1993 г. пабачыў свет зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны памяці археолага М. Ткачова (у двух частках). Зборнік меў аналагічную назву. Такім чынам было адноўлена выданне гістарычна-археалагічнага зборніка. У перыядычным выданні разглядаюцца праблемы археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, перыядаў сярэднявечча і ранняга новага часу Усходняй Еўропы. Сярод аўтараў адноўленага ГАЗа — археолагі і гісторыкі Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, прыбалтыйскіх краін. Першая частка выпуска памяці М. Ткачова ўтрымлівае артыкулы М.М. Чарняўскага, Ю.М. Бохана, Л.У. Дучыц і шэрагу іншых археолагаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 4.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». Няма іх і ў гэтым нумары. Пэўную цікавасць выклікае адзнака часу — артыкул аб вырошчванні кок-сагызу — забытай зараз расліны, якую ў пасляваенны час вырошчвалі для вырабу натуральнага каўчуку.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для грамадскіх, біялагічных, фізіка-тэхнічных і іншых навук. Пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы па гісторыі, медыцыне, сельскай гаспадарцы, геалогіі і іншых галінах навукі і тэхнікі. Не залежна ад сферы навуковых ведаў, артыкулы ў 1940-х — 1950-х гг. публікаваліся па-беларуску (і па гісторыі, і па хіміі, і па медыцыне). Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». Прыярытэт аддаваўся гісторыі матэрыяльнай культуры, пытанням сувязяў беларускага і рускага народаў. Тэматыка датычылася не толькі гісторыі Беларусі, але і гісторыі Расіі. Выразных дыспрапорцый, характэрных для пазнейшага часу (перавагі публікацый па сацыяльна-эканамічным пытанням, грамадска-палітычнаму развіццю ХІХ — ХХ стст., Вялікай Айчыннай вайне, поспехам камуністычнага будаўніцтва) спачатку не было. Акрамя навуковых і юбілейных прапагандысцкіх артыкулаў, змяшчаліся прамовы правадыроў у беларускім перакладзе.

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Аддзяленне грамадскіх навук. Серыя гістарычная. — 1947. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Аддзяленне грамадскіх навук. Серыя гістарычная. — 1947. — № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Аддзяленне грамадскіх навук. Серыя гістарычная. — 1947. — № 1.

Змест нумара:

Каменская Н.В. Праблемы гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі ў новай сталінскай пяцігодцы.
Каменская Н.В. Беларусь у годы напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
Карнейчык Е.І. Становішча беларускага народа напярэдадні Айчыннай вайны 1812 года
Нікольскі Н.М. Раскопкі на месцы старажытнага Мінска
Палікарповіч К.М. Вынікі археалагічных даследванняў на Беларусі пасля Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі
Бессонаў С.В. Беларускія мастацкія майстры ў Маскве XVII ст.
Грынблат М.Я. Славянскія народы аб немцах-захопніках
Благінін Л.Р. Да юбілеяў Шэйна, Нікіфароўскага і Раманава
Работы Інстытута гісторыі АН БССР з канца 1943 г. да 1 студзеня 1947 г.

Старонкі