Бібліятэка

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2006. — Вып. 11

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2006 Вып. № 11Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2006. — Вып. 11. Древности Беларуси в системе межкультурных связей

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — часопіс, перыядычны зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, што выдаецца з 1957 г. Выпуск 11 МАБа (2006 г.) змяшчае публікацыі новых матэрыялаў з раскопак помнікаў неаліту, жалезнага веку і сярэднявечча, уключаючы эпоху позняга сярэднявечча — перыяд Вялікага княства Літоўскага — на тэрыторыі Беларусі і сумежных тэрыторый. Змешчаны артыкулы і матэрыялы І.М. Язэпенкі, М.Г. Гусакова, П.Ф. Лысенкі, Дз.У. Дука, А.В. Вайцяховіча, В.А. Емяльянчык, Ю.А. Заяца, В.У. Мядзведзевай, В.М. Ляўко і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў адмысловых серый для прыродазнаўчых, грамадскіх, агратэхнічных навук, таму пад адной вокладкай змяшчаліся артыкулы рознай тэматыкі. У № 3 за 1954 г. змяшчаюцца артыкулы Е.П. Лук'янава аб класавай барацьбе ў беларускай вёсцы пасля 3–5 ліпеня 1917 г., М.І. Фецісава аб шматнацыянальным характары літаратурнага працэсу ў Расіі.

Краўцэвіч, А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV–XVIII стст.

Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага ПанямонняКніга: Краўцэвіч, А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV–XVIII стст.: планіроўка, культурны слой / А. К. Краўцэвіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 171 с. ; іл.

Характарыстыка: На аснове матэрыялаў археалагічных раскопак Алесь Краўцэвіч разглядае праблемы і заканамернасці развіцця гістарычнай планіроўкі, фарміраванне культурнага слою гарадоў і мястэчак Беларускага Панямоння: Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Ліды, Ашмянаў, Міра, Гальшанаў, Любчы.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22

Гістарычна-археалагічны зборнік 2006 № 22Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы нумар ГАЗа выйшаў у 1927 г., пасля чаго выданне спынілася да 1993 г. У выпуску 22 за 2006 г. змяшчаюцца матэрыялы навуковай канферэнцыі «Археалогія і матэрыяльная культура: інтэрпрэтацыя археалагічных даных», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Тышкевіча — аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі ў Беларусі і Літве. У зборніку публікуюцца артыкулы Г. Штыхава, В. Вяргей, А. Дабрыяна, Ш. Бекцінеева, Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага, М. Крывальцэвіча, Я. Шмідта, А. Вайцяховіча, П. Кенькі, Дз. Дука, М. Плавінскага, В. Мядзведзевай, Ю. Заяца, І. Калечыц, Л. Дучыц і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для грамадскіх, медыцынскіх, прыродазнаўчых навук, таму ў разам друкаваліся матэрыялы па біялогіі, мінералогіі, геалогіі, агратэхніцы, гісторыі. У № 2 за 1954 г. да гуманітарнай сферы адносіцца артыкул А.С. Карлюка аб поглядах на матэрыю ў фізіцы другой паловы ХІХ–пачатку ХХ ст.

Груша, А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага

Груша А.І. Канцылярыя ВКЛ Вялікага княства ЛітоўскагаКніга: Груша, А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV–першай паловы XVI ст. / А.І. Груша. — Мінск: Беларуская навука, 2006. — 215 с.

Характарыстыка: Манаграфія Аляксандра Іванавіча Грушы прысвечана канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. На падставе шырокага кола крыніц разгледжаны функцыі, структура, персанал, асаблівасці працы і кампетэнцыя канцылырыі Вялікага княства Літоўскага — установы, у нетрах якой узніклі кнігі Метрыкі ВКЛ і мноства актаў, што з’яўляюцца сёння аднымі з асноўных гістарычных крыніц. Увага канцэнтруецца на маладаследаваных і дыскусійных праблемах гісторыі ўстановы.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 8

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2003 Вып. № 8Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 8. — (Ранние славяне Белорусского Поднепровья и Подвинья)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — часопіс Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Ён выдаецца з 1957 г. Нумар 8 МАБа (2003 г.) тэматычны і прысвечаны 80-годдзю Л.Д. Побаля. Прадстаўлены публікацыі новых матэрыялаў з раскопак на тэрыторыі Беларускага Падняпроўя і Падзвіння, а таксама сумежных тэрыторый Расіі. Апублікаваны артыкулы і матэрыялы Л.Д. Побаля, Т.С. Бубенькі, В.М. Ляўко, Ю.А. Заяца, Г.В. Штыхава і шэрагу іншых навукоўцаў. Змешчаны артыкул, прысвечаны Л.Д. Побалю.

Старонкі