Бібліятэка

Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1955 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. асобных серый для прыродазнаўчых, дакладных, грамадскіх, агратэхнічных навук не мелася, таму ў адным нумары суседнічалі артыкулы па розных галінах навукі. У № 4 за 1955 г. з публікацый гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкул В.І. Гарбача і В.М. Горцава аб Сімяоне Полацкім, а з гістарычна-ідэалагічнай — матэрыял Н.Е. Завалеева аб рабочым класе БССР у гады першай пяцігодкі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1955 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — навуковае перыядычнае выданне Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для дакладных, прыродазнаўчых, гуманітарных, навук, таму артыкулы рознай тэматыкі суседнічалі пад адной вокладкай. У № 2 за 1955 г. з артыкулаў гістарычнай (гісторыка-ідэалагічнай) тэматыкі змешчана публікацыя В. Шацілы і З. Капыскага аб рэвалюцыі 1905–1907 гг. у Расіі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1955 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для прыродазнаўчых, гуманітарных, агратэхнічных, медыцынскіх навук, таму пад адной вокладкай выходзілі матэрыялы па хіміі, біялогіі, геалогіі, гісторыі, літаратуразнаўству і іншым галінам навукі. У № 1 за 1955 г. друкуюцца артыкул З.Ю. Капыскага аб дзеячы нямецкай Рэфармацыі Себасцьяне Франку як выкрывальніку папства і каталіцкай царквы і М.Я. Грынблата аб некаторых выніках этнаграфічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі 1954 года.

Марозава, С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596–1839 гг.)

Марозава С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці БеларусіКніга: Марозава, С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596–1839 гг.) / С.В. Марозава. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 352 с.

Характарыстыка: Манаграфія Святланы Валянцінаўны Марозавай, прысвечаная ўплыву ўніяцкай царквы на этнакультурнае развіццё Беларусі, па маштабу ўзнятых пытанняў і глыбіні іх распрацоўкі выходзіць за межы даследавання гісторыі грэка-каталіцкай канфесіі. Чытачу прапануецца аўтарскі арыгінальны — хай і небясспрэчны — погляд на ўсю канфесійную гісторыю Беларусі з канца Х ст. Нягледзячы на пэўную ідэалізацыю ўніяцкай царквы і нават вызначэнне яе ў якасці беларускай нацыянальнай, манаграфія з’яўляецца адной з лепшых работ па рэлігійнай гісторыі Беларусі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс АН Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. не мелася асобных серый для грамадскіх, прыродазнаўчых, сельскагаспадарчых навук, таму ў адным нумары друкаваліся артыкулы па хіміі, матэматыцы, гісторыі, мастацтвазнаўству і іншым галінам навукі. У № 6 за 1954 г. публікуецца артыкул В.А. Чантурыі аб стварэнні новых архітэктурных ансамбляў Гомеля. Як адзнаку часу трэба разумець артыкул С.М. Кацэра аб вобразе Леніна ў беларускім савецкім выяўленчым мастацтве.

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Ч. 1

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі 2012 ч. 1Кніга: Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі (1–3 лістапада 2012 г.): у 2 ч. Ч. 1. — Полацк: НПГКМЗ, 2013. — 380 с.; іл.

Характарыстыка: У зборніку апублікаваны даклады VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», прысвечанай 1150-годдзю першай узгадкі Полацка ў летапісах. У дакладах адлюстраваны дасягненні навукі ў вывучэнні археалогіі, гісторыі, культуры і мастацтва Полацка і Полаччыны ад старажытнасці да нашых дзён, а таксама кола пытанняў гістарычнай інфарматыкі. Друкуюцца артыкулы І.А. Бортніка, В.А. Вароніна, В.У. Галубовіча, Дз.У. Дука, Ю.М. Лесмана, У.А. Лобача і шэрагу іншых навукоўцаў.

Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 2

Вялікі гістарычны атлас Беларусі Т. 2Кніга: Вялікі гістарычны атлас Беларусі: У 4 тамах. Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 351 с.; іл.

Характарыстыка: Значны навуковы задзел беларускіх картографаў і гісторыкаў прывёў да пашырэння маштабаў «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі». Калі ў першым томе атлас анансаваўся як выданне ў трох тамах, то ў другім — ужо як выданне ў чатырох тамах. Другі том «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» ахоплівае перыяд ад Люблінскай уніі 1569 г. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Аснову яго складаюць тры тэматычныя раздзелы. Першы з іх прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, другі — сацыяльна-эканамічнаму развіццю, трэці — духоўна-культурнаму і канфесійна-рэлігійнаму жыццю Беларусі ў 1569–1795 гг.

Старонкі