Бібліятэка

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 6

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2003 Вып. № 6Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 6

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычны зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, што выдаецца з 1957 г. У шостым выпуску МАБа змешчаны публікацыі У.П. Ксянзова, І. Ганецкай, А. Кушнярэвіча, І.М. Язэпенкі, Міхала Міхайлавіча Чарняўскага, Максіма Міхайлавіча Чарняўскага, Я.Г. Звяругі, А.М. Мядзведзева, С.Д. Дзярновіча, В.М. Ляўко, М.В. Клімава і шэрагу іншых даследчыкаў. Шосты выпуск Матэрыялаў па археалогіі Беларусі комплексны і ўтрымлівае артыкулы і матэрыялы, пачынаючы ад эпохі мезаліту і заканчваючы сярэднявеччам.

Чарняўскі, М.М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі

Чарняўскі М.М. Бронзавы век на тэрыторыі БеларусіКніга: Чарняўскі, М. М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі / М. М. Чарняўскі. — Мінск : Народная асвета, 1981. — 64 с. ; іл.

Анатацыя: Кніга Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага у даступнай форме апавядае аб першабытнаабшчынным ладзе на тэрыторыі Беларусі ў эпоху з'яўлення першых металічных прылад працы. Бронзавы век адзначаны шырокім распаўсюджваннем земляробства і жывёлагадоўлі. Аўтарам разглядаюцца такія пытанні, як атрыманне бронзы і тэхналогія выплаўкі металічных рэчаў, выраб каменных прылад працы ў бронзавым веку, суадносіны вытвараючай і спажывецкай гаспадарак, а таксама грамадскі лад і светапогляд тагачаснага насельніцтва Беларусі.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,41 MB.

Абмеркаванне асноўных пытанняў гісторыі Беларусі (1953)

Абмеркаванне асноўных пытанняў гісторыі Беларусі. Весці АН БССР. - 1953 № 1Артыкул: Абмеркаванне асноўных пытанняў гісторыі Беларусі // Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 1. — С. 176-181.

Анатацыя: У № 1 «Вясцей АН БССР» за 1953 г. былі апублікаваны матэрыялы абмеркавання макета кнігі «Гісторыя БССР» у 2 т. Абмеркаванне прайшло ў Мінску 26–27 снежня 1952 г. У дыскусіі прынялі ўдзел вядучыя гісторыкі Савецкага Саюза, Беларускай, Літоўскай і Украінскай ССР. Мэтай абмеркавання было прывядзенне прапануемай у кнізе канцэпцыі гісторыі Беларусі ў адпаведнасць як з дасягненнямі гістарычнай навукі, так і з пануючай ідэалогіяй (або, як аб гэтым казалася ў матэрылах «Абмеркавання», «разгляд важнейшых вузлавых пытанняў гісторыі Беларусі ў святле геніяльных тэарэтычных прац таварыша І.В. Сталіна»). Разглядаўся ўжо трэці варыянт кнігі, над якой супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР працавалі з 1945 г.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1953 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. не існавала асобных серый часопіса для медыцынскіх, сельскагаспадарчых, прыродазнаўчых, грамадскіх навук. Публікацыі абсалютна рознай тэматыкі друкаваліся ў адным нумары. У № 1 за 1953 г. у раздзеле «Хроніка» надрукаваны матэрыялы абмеркавання асноўных пытанняў гісторыі Беларусі (з нагоды дыскусіі па макету кнігі «Гісторыя БССР» у 2 т.). У абмеркаванні прынялі ўдзел беларускія, расійскія, літоўскія, украінскія гісторыкі. Абмеркаванне вялося не толькі з навуковых, але і з ідэалагічных пазіцый. Вылучым некалькі цікавых дыскусій у межах дадзенага абмеркавання. Па-першае, гэта палеміка паміж М.В. Нечкінай і А.М. Панкратавай аб тым, чым была Кіеўская Русь для беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. М.В. Нечкіна параўнала Кіеўскую Русь з дрэвам, ад адзінага ствала якога адыходзяць галіны — беларускі, рускі, украінскі народы. Гэтая думка выклікала нязгоду. Падтрымку навукоўцаў атрымала пазіцыя А.М. Панкратавай, якая даводзіла, што беларусы, рускія і ўкраінцы — роднасныя, але розныя народы, таму Кіеўскую Русь можна параўнаць з агульнай калыбеллю трох розных народаў.

Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі

Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігіКніга: Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — 776 с.; іл.

Анатацыя: Кніга вядомага беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і палітычнага дзеяча Вацлава Юстынавіча Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» з’яўляецца грунтоўным выданнем па гісторыі кніжнасці на Беларускіх землях на працягу амаль тысячагоддзя. Аўтар правёў каласальную працу па выяўленню і сістэматызацыі рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнага пісьменства. Увага ўдзяляецца як грамадска-палітычным і культурным абставінам узнікнення, так і мастацкім вартасцям кнігі. Выданне багата ілюстравана. Нягледзячы на тое, што з моманту выдання кнігі прайшло амаль 100 гадоў, праца В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не страціла сваёй каштоўнасці.

Штыхаў, Г.В. Крывічы

Штыхаў, Г.В. КрывічыКніга: Штыхаў, Г. В. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі / Г. В. Штыхаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1992. — 191 с. ; іл.

Анатацыя: Манаграфія вядомага археолага Г.В. Штыхава прысвечана даследаванню працэса фарміравання і гісторыі крывічоў — раннесярэднявечнай этнічнай супольнасці. Асноўнай крыніцай даследавання з’яўляюцца матэрыялы раскопак курганных могільнікаў VI–XIII стст. у паўночнай частцы Беларусі (тэрыторыя былога Полацкага княства).

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 5

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2002 Вып. 5Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 5

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якое выходзіць з 1957 г. У пятым выпуску МАБа надрукаваны артыкулы В. Беляўца, В. Вяргей, Э.М. Зайкоўскага, І. Язэпенкі, А. Мядзведзева і шэрагу іншых даследчыкаў. Пяты выпуск Матэрыялаў па археалогіі Беларусі мае комплексны характар і змяшчае артыкулы, прысвечаныя вывучэнню помнікаў каменнага і жалезнага вякоў, сярэднявечча, позняга сярэднявечча (ранняга новага часу).

Старонкі