Энциклопедии и словари

Ластоўскі, В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік

Вацлаў Ластоўскі Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнікКніга: Ластоўскі, В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. — 832 с.

Анатацыя: Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік, на думку яго складальніка Вацлава Ластоўскага, павінен быў дапамагчы тым прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі, якія жадалі паспрыяць нацыянальнай справе. Перакладны (руска-беларускі) фармат слоўніка Ластоўскі тлумачыў практычным разлікам: большасць такіх аматараў беларускасці скончылі рускамоўныя школы і рускую мову ведалі лепш за беларускую. Разам з тым, слоўнік не з’яўляецца выключна перакладным, бо ў шэрагу выпадкаў змяшчае таксама лексічнае значэнне слова і прыклады яго ўжывання. Акрамя асноўнай часткі, кніга ўтрымлівае слоўнічак асабовых імён («Крыўскі (беларускі) іменьнік»), слоўнікі арніталагічных тэрмінаў («Назовы птахаў»), батанічных назваў («Іменьнік расьцін»), а таксама раздзел беларускай вайсковай тэрміналогіі («Вайсковая каманда»).

Енциклопедія історії України. Т. 1. А — В

Енциклопедія історії України. Т. 1. А - ВКніга: Енциклопедія історії України. У 10 т. Т. 1. А — В / Редкол.: В.А. Смолій (голова) [та ін.]. — Київ: Наук. думка, 2003. — 688 с.; іл.

Характарыстыка: Наприкінці 1980-х рр. в Україні розгорнулася науково-дослідна робота, пов’язана з теоретичним переосмисленням вітчізняної історії, дослідженням її «білих плям», опрацюванням нової періодізації історічного процесу, виявленням належного місця української історії в історії людства. Плідна робота істориків створила належне підгрунтя для докорінного переосмислення концепції вітчизняної історії, подолання стереотипів радянського часу. Це дозволило приступити до підготування якісно іншого словника (порівняно зі словником «Радянської енциклопедії исторії України», де більше половини всіх статей було присвячено періоду після 1917 р.).

Перший том «Енциклопедії історії України» містить слова на літери від А по В включно.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. А — Биенье

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 1 А - БиеньеКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. А — Биенье / Галоўн. рэд. А.І. Жураўскі; Слад.: Т.І. Блізнюк [і інш.]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 295 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае выданне, якое пачало выходзіць у 1982 г. У ім дано тлумачэнне слоў, якія ўжываліся ў беларускай літаратурнай мове XIV–XVIII стст., а таксама ўтрымліваецца іх граматычная характарыстыка. Выданне разлічана на гісторыкаў, этнографаў, моваведаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа. Першы выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары «А» і «Б» па слова «Биенье» ўключна.

Грыгаровіч, І. Беларуская іерархія

Грыгаровіч І. Беларуская іерархіяКніга: Грыгаровіч, І. Беларуская іерархія / І.І. Грыгаровіч. — Мінск: БелЭн, 1992. — 102 с.

Характарыстыка: «Беларуская іерархія» — складзены беларускім археографам і гісторыкам Іванам Грыгаровічам даведнік, які ўтрымлівае сціслыя звесткі па іерархах Віцебскай, Магілёўскай і Полацкай епархій, а таксама апісанні беларускіх манастыроў. Твор быў напісаны яшчэ ў 1824 г. Рукапіс доўгі час лічыўся згубленым і быў адшуканы толькі ў канцы ХХ ст. Знаёмства з працай не толькі прыадчыняе яшчэ адну грань энцыклапедычнай дзейнасці беларускага вучонага і патрыёта, але і ўзбагачае нас новымі фактамі з гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі.

Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego. 1386–1795 / Przez J. Wolffa

Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa LitewskiegoКніга: Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego. 1386–1795 / Przez J. Wolffa. — Kraków: W drukarni Wł.L. Angzyca i spółki, 1885.— VII s. + 354 s.

Характарыстыка: Połączywszy się z Polską, Litwa powoli zaczęła się urządzać na jej wzór i przybierać jej instytuyje. Akt unii w Horodle 1413 r. dał początek senatowie litewskiemu. Jednak aż do unii Litwy z Koroną, w Lublinie 1569 r., nie było, właściwie mówiąc, senatu litewskiego. Istniała rada wielkoksiążęca, której członkowie nosili tytuł: «panów rad ich miłości». Na Litwie urzędy powstawały powoli za przykładem Korony. Mieli dwory swe wielcy książęta: Jagiełło, Skirgiełło, Witold i Zygmunt. Z wyjątkiem pisarzy lub sekretarzy tylko marszałkowie zajmują wówczas wydatniejsze miejsce. Z czasem, za przykładem dworu polskiego, urzędnicy dworu wielkoksiążęcego urośli na dygnitarzów i zaczęli należeć do rady przybocznej wielkiego księcia. Obok Świdrygiełły występują już jego kanclerz, podkanclerzy, marszałkowie, krajczy i kuchmistrz.

Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. Т. 2

Археалогія Беларусі энцыклапедыя Т. 2Кніга: Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2011. — 464 с.; іл.

Анатацыя: Энцыклапедыя «Археалогія Беларусі» стала значна перапрацаваным выданнем аднатомніка «Археалогія і нумізматыка Беларусі». Энцыклапедыя ўтрымлівае інфармацыю аб існаваўшых на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін археалагічных культурах; стаянках, паселішчах, гарадзішчах, селішчах, могільніках, свяцілішчах ды іншых тыпах археалагічных помнікаў; сярэднявечных замках, храмах, палацах, даследаваных археолагамі; унікальных творах першабытнага мастацтва і рэчах матэрыяльнай культуры. Выданне багата ілюстравана.

Другі том энцыклапедыі «Археалогія Беларусі» змяшчае артыкулы на літары Л — Я.

Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1

Археалогія Беларусі энцыклапедыя Т. 1Кніга: Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1 / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — 496 с.; іл.

Анатацыя: Двухтомная энцыклапедыя «Археалогія Беларусі» змяшчае інфармацыю аб археалагічных культурах, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і іншыя), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя замкі, храмы, палацы і іншыя), унікальныя творы першабытнага мастацтва, рэчы матэрыяльнай культуры. Кніга багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі фотаздымкамі, картамі, планамі, схемамі. Папярэднікам выдання можна лічыць аднатомнік «Археалогія і нумізматыка Беларусі», выдадзеную ў 1993 г.

Першы том энцыклапедыі «Археалогія Беларусі» змяшчае артыкулы на літары А — К.

Старонкі