Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік

Архітэктура Беларусі энцыклапедычны даведнікКніга: Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1993. — 620 с. ; іл.

Характарыстыка: На працягу сваёй гісторыі беларускі народ стварыў высокаразвітую і арыгінальную архітэктуру. Яе лепшыя помнікі адлюстроўваюць асаблівасці і найважнейшыя архітэктурна-мастацкія плыні і дасягненні сваёй эпохі, сведчаць аб практычнай мудрасці і мастацкім майстэрстве дойлідаў Беларусі. У аднатомнай энцыклапедыі змешчана больш за 1 200 артыкулаў, прысвечаных лепшым творам беларускай архітэктуры ХІІ–ХХ стст. У ёй чытач зможа знайсці інфармацыю пра такія выдатныя помнікі старажытнага дойлідства, як Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Гродне, касцёлы ў Пінску і Слоніме, замкі ў Лідзе і Міры, палацава-паркавыя ансамблі ў Нясвіжы і Гомелі ды многія іншыя. Прадстаўлены таксама лепшыя творы архітэктуры, якія не дайшлі да нас з-за ваенных ліхалеццяў, не ўцалелі з-за чыноўніцкага раўнадушша, непавагі і абыякавасці да культурнай спадчыны. Змешчаны і даведкі пра лепшыя ансамблі і будынкі савецкага часу. Асобныя артыкулы прысвячаюцца лепшым мемарыяльным збудаванням.

У томе таксама падаюцца звесткі пра населеныя пункты, адметныя дасягненнямі горадабудаўнічага мастацтва, архітэктурным абліччам, багаццем старажытных і сучасных твораў архітэктуры. Даведнік спалучае тэматычны і алфавітны прынцыпы: кожная частка тома прысвячаецца пэўнай тэматыцы, а ўнутры яе артыкулы размяшчаюцца ў алфавітным парадку. У выданні маюцца тэрміналагічны слоўнік і біяграфічныя артыкулы пра архітэктараў і дойлідаў, гісторыкаў і даследчыкаў беларускай архітэктуры. Змешчаны таксама спіс членаў Саюза архітэктараў Беларусі. Кніга багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі.

Фармат: Djvu.

Памер: 128,1 MB.

Крыніца: Бібліятэка сайта «Былое і глобус».

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ = СКАЧАТЬ КНИГУ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Ад рэдакцыйнай калегіі
Архітэктура Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзёл
Архітэктура жылых і грамадзянскіх будынкаў; прамысловая і сельская архітэктура; замкавае і абарончае будаўніцтва; палацавая і сядзібна-паркавая архітэктура; культавае будаўніцтва; мемарыяльныя комплексы; горадабудаўнічыя ансамблі; гарады і гарадскія пасёлкі; вёскі
Слоўнік тэрмінаў
Беларускія архітэктары, гісторыкі і тэарэтыкі архітэктуры; замежныя архітэктары, творчасць якіх звязана з Беларуссю
Саюз архітэктараў Беларусі
Літаратура
Спіс асноўных скарачэнняў