Энциклопедии и словари

Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. Т. 2

Археалогія Беларусі энцыклапедыя Т. 2Кніга: Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2011. — 464 с.; іл.

Анатацыя: Энцыклапедыя «Археалогія Беларусі» стала значна перапрацаваным выданнем аднатомніка «Археалогія і нумізматыка Беларусі». Энцыклапедыя ўтрымлівае інфармацыю аб існаваўшых на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін археалагічных культурах; стаянках, паселішчах, гарадзішчах, селішчах, могільніках, свяцілішчах ды іншых тыпах археалагічных помнікаў; сярэднявечных замках, храмах, палацах, даследаваных археолагамі; унікальных творах першабытнага мастацтва і рэчах матэрыяльнай культуры. Выданне багата ілюстравана.

Другі том энцыклапедыі «Археалогія Беларусі» змяшчае артыкулы на літары Л — Я.

Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1

Археалогія Беларусі энцыклапедыя Т. 1Кніга: Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1 / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — 496 с.; іл.

Анатацыя: Двухтомная энцыклапедыя «Археалогія Беларусі» змяшчае інфармацыю аб археалагічных культурах, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і іншыя), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя замкі, храмы, палацы і іншыя), унікальныя творы першабытнага мастацтва, рэчы матэрыяльнай культуры. Кніга багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі фотаздымкамі, картамі, планамі, схемамі. Папярэднікам выдання можна лічыць аднатомнік «Археалогія і нумізматыка Беларусі», выдадзеную ў 1993 г.

Першы том энцыклапедыі «Археалогія Беларусі» змяшчае артыкулы на літары А — К.

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя

Археалогія і нумізматыка Беларусі энцыклапедыяКніга: Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В.В. Гетаў [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл.

Анатацыя: Аднатомную энцыклапедыю «Археалогія і нумізматыка Беларусі» 1993 года выдання можна лічыць працягам энцыклапедычнага даведніка «Археалогія, нумізматыка і геральдыка Беларусі», які пабачыў свет у 1979 г. «Археалогія і нумізматыка Беларусі» адлюстравала навуковыя адкрыцці, якія былі зроблены за папярэднія гады. Энцыклапедыя ўключыла амаль 2,5 тысячы артыкулаў, вялікую колькасць каляровых і чорна-белых фотаздымкаў, карт, планаў і схем.

Пераважная большасць артыкулаў прысвечана археалогіі. У іх дана характарыстыка археалагічным культурам, што існавалі на Беларусі. Улічаны такія тыпы археалагічных помнікаў, як стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і іншыя. Не абыйдзены ўвагай помнікі архітэктуры ранняга сярэднявечча: мураваныя храмы, замкі, палацы, — а таксама прадметы матэрыяльнай культуры і ўнікальныя творы першабытнага мастацтва. Больш за 400 артыкулаў прысвечаны розным аспектам нумізматыкі. У іх прадстаўлена грунтоўная інфармацыя па ўсіх пытаннях манетнай справы.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. МінскКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск: БелСЭ, 1988. — 333 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны дакумент, які ўключае помнікі, якія былі ўзяты або павінны былі быць узяты пад дзяржаўную ахову. У том, прысвечаны г. Мінску, увайшлі артыкулы пра помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, музеям і архівам Мінска. У канцы тома даны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 98,3 MB.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 371 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйнае выданне, якое ўключае спіс і кароткую характарыстыку помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага мастацтва, узятых пад ахову ў БССР. У том, прысвечаны Гродзенскай вобласці, уключаны помнікі г. Гродна і Гродзенскага раёна, а таксама Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, музеям і архівам Гродзенскай вобласці. У канцы тома змешчаны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 86,5 MB.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1985. — 383 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — пералік і сціслая характарыстыка помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, узятых пад ахову ў БССР. У том, што прысвечаны Гомельскай вобласці, увайшлі помнікі г. Гомеля і Гомельскага раёна, а таксама астатніх раёнаў Гомельшчыны: Акцябрскага, Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Ельскага, Жлобінскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Хойніцкага, Чачэрскага. Том таксама ўключае раздзелы, прысвечаныя бібліятэкам, архівам і музеям Гомельскай вобласці. У канцы змешчаны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 94,9 MB.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 408 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — спіс помнікаў археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, гісторыі, узятых пад ахову у Беларускай ССР. У том, прысвечаны Магілёўскай вобласці, увайшлі помнікі г. Магілёва і Магілёўскага раёна, а таксама Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Бялыніцкага, Глускага, Горацкага, Касцюковіцкага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Клічаўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага раёнаў. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, архівам і музеям Магілёўскай вобласці. Том утрымлівае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 103,7 MB.

Старонкі