Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча
Апублікавана admin на пят, 06/12/2013 - 19:50Кніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча / В.Б. Евароўскі [і інш.]; рэд. кал.: В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 575 с.
Анатацыя: Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага (міфалагічнага) светапогляду продкаў беларусаў, аналізуюцца візантыйскія, паўднёва-славянскія і заходне еўрапейскія вытокі айчыннай філасофскай спадчыны, а таксама корпус пісьмовых помнікаў Полацкіх, Смаленскіх і Тураўскіх земляў. Разглядаюцца філасофскія, этычныя і эстэтычныя аспекты творчасці Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага і інш.
Фармат: Pdf.
Памер: 3,09 MB.