Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 10. Прасніца — Пяяць
Апублікавана admin на чцв, 12/08/2021 - 06:01Кніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 10. Прасніца — Пяяць / уклад. Р. М. Малько [і інш.] ; рэд. Г. А. Цыхун. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 325 с.
Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае выданне, якое выходзіць з 1978 г. Ён утрымлівае аналіз беларускіх слоў і мае на мэце даследаванне развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Вялікая ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі слоў, словаўтварэнню, семантычным зрухам. Слоўнік разлічаны на філолагаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца сувязямі беларускай мовы з іншымі мовамі. Дзясяты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару «П» ад слова «Прасніца» па слова «Пяяць» уключна.