Ластоўскі, В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік

Вацлаў Ластоўскі Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнікКніга: Ластоўскі, В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. — 832 с.

Анатацыя: Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік, на думку яго складальніка Вацлава Ластоўскага, павінен быў дапамагчы тым прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі, якія жадалі паспрыяць нацыянальнай справе. Перакладны (руска-беларускі) фармат слоўніка Ластоўскі тлумачыў практычным разлікам: большасць такіх аматараў беларускасці скончылі рускамоўныя школы і рускую мову ведалі лепш за беларускую. Разам з тым, слоўнік не з’яўляецца выключна перакладным, бо ў шэрагу выпадкаў змяшчае таксама лексічнае значэнне слова і прыклады яго ўжывання. Акрамя асноўнай часткі, кніга ўтрымлівае слоўнічак асабовых імён («Крыўскі (беларускі) іменьнік»), слоўнікі арніталагічных тэрмінаў («Назовы птахаў»), батанічных назваў («Іменьнік расьцін»), а таксама раздзел беларускай вайсковай тэрміналогіі («Вайсковая каманда»).

З’яўляючыся прыхільнікам «крыўскай» канцэпцыі паходжання беларусаў, В. Ластоўскі лічыў, што беларусаў больш слушна называць крывічамі, а беларускую мову — крыўскай. Ён адзначаў, што сапраўдная народная беларуская мова перажыла некалькі хваляў скажэнняў. Гэта і ўплыў царкоўна-славянскай мовы, якая разам з пісьменнасцю прыўнесла чужыя словы, і значны пласт нямецкай лексікі, і менш значныя чэшскія, лацінскія, татарскія і іншыя моўныя ўкрапленні, якія паступова змянялі (г.зн., скажалі) першапачатковую «крыўскую» мову. Гэта, нарэшце, польскі і рускі ўплывы, якія пагражаюць самому існаванню беларускай мовы. Галоўную небяспеку ў час выдання слоўніка В. Ластоўскі бачыў у некрытычным уключэнні ў адраджаемую беларускую мову чужаземных (польскіх і рускіх) слоў замест аўтэнтычнай беларускай лексікі. Слоўнік, такім чынам, мусіў распачаць тую мовазнаўчую працу, якую неўзабаве павінны падхапіць цэлыя навуковыя аб’яднанні і ўстановы.

Фармат: Djvu.

Памер: 222,9 MB.

Крыніца: Slounik.org.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.