Гісторыя (для турыстаў і філолагаў)

Гісторыя для турыстаў і філолагаў1 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. — пачатак XX ст.)
1. Старажытнае насельніцтва беларускіх земляў.
1.1. Першабытныя людзі
Дзе ўзяць: Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст.1, раздзел I.1. Першабытныя людзі і тут.
1.2. Балты.
Дзе ўзяць: Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст., раздзел I.2. Балты.
1.3. Рассяленне славян і славянізацыя балтаў.
Дзе ўзяць: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь, с. 324-326.
1.4. Русь і варагі.
Дзе ўзяць: Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст., раздзел I.4. Русь і варагі.

2. Канцэпцыі этнагенезу беларусаў:
Дзе ўзяць (усё пытанне): Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый, с. 305–311 і тут.
2.1. Вялікаруская і польская канцэпцыі. Канцэпцыя старажытнарускай народнасці. Крывіцкая (крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая).
2.2. Заходнерусізм
Дзе ўзяць матэрыял для рэферату: тут.
2.3. Канцэпцыя балцкага субстрату.
3. Складванне этнічнай тэрыторыі і паходжанне назвы «Белая Русь» (Беларусь):
3.1. Складванне этнічнай тэрыторыі.
Дзе ўзяць: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый, с. 311–313.
3.2. Паходжанне назвы Белая Русь
Дзе ўзяць: тут.
4. Беларусы як этнас.
4.1. Адметнасці матэрыяльнай культуры.
Дзе ўзяць: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый, с. 317–318.
4.2. Менталітэт і адметнасці духоўнай культуры.
Дзе ўзяць: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый, с. 326.
4.3. Беларуская мова.
Дзе ўзяць: тут. А таксама пашукаць у інтэрнэце (можна ў вікіпедыі), у якіх адносінах знаходзяцца балгарская, стараславянская, царкоўнаславянская, старажытнаруская, старабеларуская, стараруская, стараўкраінская, беларуская, руская і ўкраінская мовы.
4.4. Этнічная самасвядомасць.
Дзе ўзяць: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый, с. 319-
4.5. Спецыфіка канфесійнай гісторыі Беларусі.
Дзе ўзяць: тут.
5. Беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пачатку XX ст.
Дзе ўзяць: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. Курс лекцый, с. 220–224.

2. Вытокі беларускай дзяржаўнасці.
Пытанні.
1. Узнікненне дзяржаўнасці на беларускіх землях: Полацкае княства ад Рагвалода да Усяслава Брачыславіча.
2. Тураўскае княства: утварэнне і змаганне з Кіевам за самастойнасць.
3. Барацьба з чужаземнымі захопнікамі ў ХІІІ — першай чвэрці ХIV ст.
4. Паганства і прыняцце хрысціянства на беларускіх землях.
5. Культура беларускіх земляў у Х–ХІІ стст.:
5.1. Еўфрасіння Полацкая і яе культурна-асветніцкая дзейнасць.
5.2. Кірыл Тураўскі і яго літаратурна-асветніцкая дзейнасць.
5.3. Полацкая і гродзенская школы дойлідства.
5.4. Тураўскае, Полацкае і Аршанскае евангеллі як помнікі пісьменнасці і кніжнага мастацтва.

Даклады.
1. Археалагічны музей «Бярэсце»: як жылі нашы продкі?
2. Фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра: мастацкія асаблівасці, гісторыя адкрыцця і музеефікацыя.
3. Пячатка Еўфрасінні Полацкай: археалагічная знаходка 2015 г.

Рэферат
1. Крыж Еўфрасінні Полацкай і яго лёс.

Увага! Да даклада і абароны рэферата рыхтуецца не ўся група, а толькі дакладчык. Даклады і рэфераты размяркоўваюцца самастойна. Кожны студэнт за семестр павінен зрабіць адзін даклад і адзін рэферат. Калі тэму даклада/рэферата ніхто не абраў — атрымаецца, што ў некага не хопіць адзнак. Усё ў вашых руках!

3. Беларусь у складзе ВКЛ.
Пытанні.
1. Прычыны і перадумовы ўзнікнення ВКЛ. Канцэпцыі фарміравання ВКЛ
2. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у другой палове ХІІІ — ХIV ст.
3. Крэўская унія і яе вынікі
4. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у ХV — першай палове ХVI ст.
5. Дзяржаўны лад і органы кіравання ВКЛ

Тэматыку дакладаў і рэфератаў глядзіце ў ВМК у канцы тэм 3, 4 і 5.



Рубрыкі: