Гісторыя Расіі і Украіны (3 курс, 2 семестр)

Гісторыя Расіі і Украіны (3 курс, 2 семестр)3 курс, 2 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Савецкі Саюз напярэдадні ваенных выпрабаванняў (1939 — 1941 гг.).
1. План «Вайс» і паход Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 г.
2. Узаемаадносіны СССР з Прыбалтыйскімі рэспублікамі.
3. Савецка-фiнская вайна i яе вынiкi.
4. Узаемаадносiны СССР з ЗША, Англiяй, Францыяй, Германiяй.
5. Дагавор аб нейтралiтэце з Японiяй.
6. Падрыхтоўка Германii да вайны з СССР. План «Барбароса».

2. СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 — 1945 гг.).
1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
2. Становішча на франтах зiмой 1942 — 1943 гг.
3. Абарона Сталiнграда. Аперацыя «Уран».
4. Курская бітва.

5. Пачатак распаду фашысцкага блока. Умацаванне антыгiтлераўскай каалiцыi.
6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраваных тэрыторый. План «Ост».
7. Акупацыйны рэжым, яго асаблівасці на Украіне.
8. Зараджэнне партызанскага руху на акупiраванай тэрыторыi CCCР.
9. Разгортванне партызанскага руху. ЦШПР. «Рэйкавая вайна».
10. Ваенна-палiтычная абстаноўка ў пачатку 1944 г.
11. Разгром ворага пад Ленiнградам i Ноўгарадам. Выхад савецкiх войскаў на дзяржаўную мяжу. Аперацыя «Баграціён» і вызваленне Беларусі.
12. Адкрыццё саюзнiкамi другога фронту ў Еўропе. Паражэнне нямецкiх войскаў у Прыбалтыцы. Яска-Кiшынёўская аперацыя.
13. Баi на тэрыторыi Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Капітуляцыя Германіі.
14. Крымская канферэнцыя саюзных дзяржаў. Стварэнне Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый.
15. Патсдамская канферэнцыя i яе рашэннi.
16. Ваенна-палiтычнае становiшча на Далёкiм Усходзе. Капiтуляцыя Японii.
17. Вынікі і ўрокі другой сусветнай вайны.

3. СССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
1. Тэрытарыяльныя змены і дэмаграфiчная сiтуацыя ў краiне.
2. Эканоміка СССР пасля вайны (план рэканструкцыі народнай гаспадаркі 1946 г., развіццё сельскай гаспадаркі. Калектывiзацыя ў заходнiх абласцях Украiны, Малдавіі, Прыбалтыйскіх рэспубліках, грашовая рэформа 1947 г.).
3. Узмацненне таталiтарнага рэжыму. ХIХ з’езд ВКП(б). Смерць І.В. Сталiна. Барацьба за ўладу і варыянты развіцця СССР.
4. Культура СССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

4. Савецкае грамадства ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1960-х гг.
1. ХХ з’езд КПСС і даклад М.С. Хрушчова «Аб кульце асобы і яго выніках».
2. Палiтычнае жыццё савецкага грамадства. Новая Праграма КПСС.
3. Эканоміка СССР у 1953 — 1957 гг. (эканамічны курс Г. Маленкова, праграма развіцця сельскай гаспадаркі М. Хрушчова, прамысловасць, адміністрацыйна-эканамічная рэформа 1957 г.).
4. Эканоміка Савецкага Саюза ў 1958 — 1964 гг.
5. Знешняя палітыка СССР ў сярэдзіне 1950-х — пачатку 1960-х гг.
6. Культура СССР у сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1960-х гадоў.

5. Савецкі Саюз ў сярэдзіне 1960-х — пачатку 1980-х гг.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё СССР. Рэформы А.М. Касыгiна.
2. Канстытуцыя СССР 1977 г.
3. Супярэчнасцi палiтыкi Ю. Андропава.
4. К. Чарненка: кансервацыя застою.
5. Асаблівасці і вынікі развіцця Украіны.
6. Знешнепалiтычная дзейнасць СССР.
7. Культура СССР у сярэдзіне 1960-х — пачатку 1980-х гг.

6. СССР на этапе перабудовы.
1. Задачы палітыкі перабудовы.
2. Палітычныя партыі і рэформа сістэмы ўлады.
3. Эканамічная рэформа 1987 г.
4. Праграма 500 дзён.
5. Характэрныя рысы культурнага жыцця.
6. Знешняя палітыка СССР.
7. Жнівеньскі палітычны крызіс 1991 г.
8. Белавежскае пагадненне і распад СССР.

7. Расійская Федэрацыя на мяжы ХХ — ХХІ стст.
1. Прэзiдэнцтва Б. Ельцына (палітычны крызіс і кастрычнiцкiя падзеi 1993 г. у Маскве, палітычныя працэсы 1993 — 1996 гг., Канстытуцыя Расіі 12 снежня 1993 г., прэзідэнцкія выбары 1996 г. і другі тэрмін прэзідэнцтва Б. Ельцына).
2. Эканамічнае развіццё Расіі (першы этап — з 1991 — 1993 гг. Я. Гайдар; другі этап (1993 — 1998 гг.). В. Чарнамырдзін; эканамічны курс С. Кірыенкі; урадавы кабінет Я. Прымакова (1998 — май 1999 г.). С. Сцяпашын і У. Пуцін).
3. Расія ў час прэзідэнцтва У. Пуціна (рэарганізацыя сістэмы дзяржаўнага кіравання, сацыяльна-эканамічныя змены, фінансавая палітыка).
4. Палітычная і эканамічная сітуацыя ў час прэзідэнцтва Д.А. Мядведзева.
5. Мiжнацыянальныя канфлiкты на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi. Падзеi на Паўночным Каўказе.
6. Знешняя палітыка Расійскай Федэрацыі.

8. Украіна на мяжы ХХ — ХХІ стст.
1. Набыццё Украінай незалежнасці. Фарміраванне дзяржаўных структур. Палітычныя партыі Украіны. Прэзідэнтцтва Л. Краўчука.
2. Абвастрэнне эканамiчнай сiтуацыi на Украiне.
3. Унутранная палітыка Л. Кучмы.
4. Выбарчыя кампаніі 1994 — 2007 гг. Прэзідэнцтва В. Юшчанкі. Урад Ю. Цімашэнкі.
5. Палітычны крызіс на Украіне. Прэзідэнцкія выбары 2010 г. В. Януковіч.
6. Знешняя палітыка Украіны.

Рубрыкі: