Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)

Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)2 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Лівонская вайна.
1. Расклад сіл перад пачаткам Лівонскай вайны.
2. Бітва на р. Ула.
3. Вызваленне Полацка.

2. Усходні накірунак знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у канцы ХVІ — пачатку ХVІІ ст.
1. Антыпольскія настроі і барацьба за «старыну».
2. Стэфан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
3. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. і барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

3. Развіццё сельскай гаспадаркі ў канцы ХVІ — пачатку ХVІІ ст.
1. Феадальнае землеўладанне.
2. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст.
3. Працэс запрыгоньвання сялян.
4. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.

4. Беларуская культура эпохі Адраджэння.
1. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім.
2. Дзеячы Адраджэння: Ф. Скарына, М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі, Л. Сапега.
3. Грамадска-палітычная і філасофская думка.
4. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур.

5. Канфлікт Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
1. Спробы разрыву уніі Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам.
2. Палітычная і вайсковая дзейнасць гетмана Я. Радзівіла.
3. Кейданская унія.

6. Эканамічнае становішча беларускіх зямель сярэдзіны XVII — першай паловы XVIII ст.
1. Эканамічны заняпад і яго прычыны.
2. Сялянская і панская гаспадарка.
3. Беларускія гарады і мястэчкі.

7. Сацыяльныя супярэчнасці на беларускіх землях у сярэдзіне XVII — першай палове XVIII ст.
1. Эвалюцыя феадальнай рэнты.
2. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у гарадах.
3. Сялянскія хваляванні ў Крычаўскім старостве і на Каменшчыне.

8. Узмацненне феадальнай анархіі ў Рэчы Паспалітай.
1. Саперніцтва паміж ВКЛ і Каронай.
2. Грамадзянская вайна 1696 — 1700 гг. у ВКЛ.
3. Чарговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскім.

9. Міжканфесійная канфрантацыя ў Рэчы Паспалітай.
1. Замацаванне верхавенства каталіцкага касцёла.
2. Поспехі уніяцтва.
3. Становішча пратэстантаў і праваслаўных.
4. Яўрэі і мусульмане ў Беларусі.

10. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі другой паловы XVIII ст.
1. Нармалізацыя эканамічнага развіцця пасля ваенных разбурэнняў.
2. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі.
3. Рост насельніцтва.
4. Развіццё шляхоў зносін.

11. Нарастанне сацыяльнай напружанасці на беларускіх землях у другой палове XVIII ст.
1. Стан гарадскога і вясковага насельніцтва.
2. Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства ў другой палове XVIII ст.

12. Спробы дзяржаўных рэформ у Рэчы Паспалітай.
1. Праекты рэформы Чартарыйскіх.
2. Змены ў ладзе і кіраванні на пачатку праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
3. Умяшанне замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Барская канфедэрацыя ў ВКЛ (1768 — 1771).

13. Паўстанне 1794 г.
1. Прычыны, падрыхтоўка і пачатак паўстання 1794 г.
2. Грамадска-палітычныя погляды Т. Касцюшкі, Я. Ясінскага, Т. Ваўжэцкага.
3. Ход баявых дзеянняў.
4. Значэнне і прычыны паражэння паўстання.

14. Сацыяльна-эканамічныя змены на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 — 1801).
1. Увядзенне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і арганізацыя кіравання на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай.
2. Судаводства.
3. Змены ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, унутраным і знешнім гандлі.
4. Стан гарадоў.

15. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народа ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
1. Прычыны ўзмацнення паланізацыі феадальнай вярхушкі і яе вынікі.
2. Перавод справаводства ў ВКЛ на польскую мову.

16. Мастацтва эпохі барока.
1. Барока.
2. Архітэктура, скульптура і жывапіс.
3. Развіццё прыкладнога мастацтва.

17. Мастацтва эпохі Асветніцтва.
1. Ідэі асветніцтва ў літаратуры і грамадскай думцы.
2. Фізіякраты.
3. Тэатр і музычнае мастацтва.
4. Друк, першыя газеты.

Рубрыкі: