Аўтарэфераты дысертацый па археалогіі і гісторыі Беларусі

Аўтарэфераты дысертацый па археалогіі і гісторыі БеларусіХарактарыстыка: Аўтарэферат — адзін з відаў навуковай прадукцыі і гістарыяграфічных крыніц. Гэта кароткі выклад аўтарам асноўнага зместу і вынікаў сваёй дысертацыі. Дысертацыя ўяўляе сабой навукова-кваліфікацыйнае даследаванне, падрыхтаванае да публічнай абароны. Яна павінна ўтрымліваць новыя навуковыя веды, якія сведчаць аб асабістым укладзе аўтара ў навуку, абгрунтаванне рэпрэзентатыўнасці крынічнай базы, суаднясенне высноў з раней вядомымі навуковымі палажэннямі. Дысертацыя афармляецца па строга вызначанай форме і па сваёй структуры блізкая да манаграфіі.

Аўтарэферат дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата або доктара навук таксама афармляецца ў строгай адпаведнасці з правіламі. Яго структура адпавядае асноўным палажэнням, сфармуляваным у дысертацыі. У аўтарэфераце вылучаюцца такія раздзелы, як навуковая праблема, яе актуальнасць, мэта, аб’ект і прадмет даследавання, яго метадалагічная аснова, крынічная база, навізна работы. Пасля іх коратка выкладаецца змест работы (дысертацыі) і прыводзіцца яе заключэнне. Аўтарэферат змяшчае спіс публікацый аўтара, надрукаваных па тэме дысертацыі пры яе падрыхтоўцы. Варта мець на ўвазе, што правілы і стандарты з часам змяняюцца. Таму аўтарэфераты дысертацый, падрыхтаваных да абароны ў 1960-я —1970-я гг., па структуры і афармленні некалькі адрозніваюцца ад сучасных.

Аўтарэферат мае выгляд брашуры аб’ёмам у 1–2 аўтарскіх аркуша (40 000–80 000 друкаваных знакаў) і рассылаецца ў буйнейшыя бібліятэкі да абароны дысертацыі. У сучаснай практыцы ён таксама публікуецца на інтэрнэт-сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. У строгім сэнсе слова аўтарэферат, як і дысертацыя, не лічацца друкаванымі працамі і публікуюцца на правах рукапіса. Але маецца ўстойлівая даследчая практыка працаваць з тэкстамі аўтарэферата і дысертацыі як з апублікаванымі работамі [Источниковедение : учеб. пособие / И. Н. Данилевский, Д. А. Добровольский, Р. Б. Казаков [и др.] ; отв. ред. М. Ф. Румянцева. — М. : Изд. дом Высшей школы экономики, 2015. — 685 с.].


    Аўтарэфераты дысертацый па археалогіі Беларусі.

  1. Кривальцевич, Н.Н. Бронзовый век центральной части Белорусского Полесья. Автореферат кандидатской диссертации.

  2. Левко, О.Н. Формирование и развитие территориально-административных центров Северо-Восточной Беларуси в IX–ХVIII вв. Автореферат докторской диссертации.
  3. Штыхов, Г.В. Древний Полоцк (IX–XIII вв.). Автореферат кандидатской диссертации.
  4. Лысенко, П.Ф. Города Туровской земи. Автореферат кандидатской диссертации.
  5. Тарасов, С.В. Историко-топографическая структура Полоцка IX–XVII вв. Автореферат кандидатской диссертации.
  6. Дук, Д.У. Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XVI–XVIII стст. (па выніках археалагічнага вывучэння). Аўтарэферат кандыдацкай дысертацыі.
  7. Клімаў, М.В. Вясковыя паселішчы ў акрузе Полацка Х — сярэдзіны ХVI ст. Аўтарэферат кандыдацкай дысертацыі.
  8. Вайцяховіч, А.В. Развіццё форм і відаў пахавальнага абраду на тэрыторыі Полацкай зямлі ў Х–ХІІ стст. Аўтарэферат кандыдацкай дысертацыі.
  9. Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў. Аўтарэферат кандыдацкай дысертацыі.
  10. Бубенько, Т.С. Посад Витебска Х — первой половины ХIV в. (по материалам исследований Нижнего замка). Автореферат кандидатской диссертации.
  11. Колединский, Л.В. Верхний замок Витебска в ХI–ХVII вв. Автореферат кандидатской диссертации.
  12. Левко, О.Н. Витебск ХIV–ХVIII вв. (по археологическим данным). Автореферат кандидатской диссертации.
  13. Ткачёв, М.А. Военное зодчество Белоруссии ХIII–ХVIII вв. (по памятникам северо-западной и юго-западной Белоруссии). Автореферат кандидатской диссертации.


  14. Аўтарэфераты дысертацый па гісторыі Беларусі.

  15. Варонін, В.А. Сацыяльна-эканамічнае i палітычнае развіццё Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. Аўтарэферат кандыдацкай дысертацыі.