Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў: аўтарэферат дысертацыі

Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў аўтарэфератНазва: Чараўко, В. У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў : аўтарэферат дысертацыі … канд. гіст. навук: 07.00.06 — археалогія / В. У. Чараўко ; Інстытут гісторыі НАН Беларусі. — Мінск, 2019. — 26 с.

Характарыстыка: Пахавальны абрад насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. і яго матэрыяльнае ўвасабленне ў пахавальных помніках застаюцца найменш вывучанымі ў параўнанні як з папярэдняй, так і з наступнай эпохамі. Познесярэдневяковыя пахавальныя помнікі Беларусі да канца ХХ ст. даследаваліся пераважна ў выніку выпадковага выяўлення. Толькі ў 1990-х гг. яны былі асэнсаваны як самастойны прадмет археалагічнага даследавання. Дысертацыя з’яўляецца першай комплекснай работай, прысвечаный пахавальным помнікам этнакультурнага рэгіёна Беларусі ХIV–ХVIII стст.

Картаграфаванне могільнікаў паказвае нераўнамернасць іх размяшчэння. Пераважная большасць помнікаў знаходзіцца на левым беразе Дзвіны. Найбольшая іх канцэнтрацыя назіраецца ўздоўж рэк Дзісна (Глыбоцкі раён), Ушача (Полацкі, Ушацкі, Лепельскі раёны), Ула (Бешанковіцкі раён) і іх прытокаў, а таксама на водападзеле Дзвіны і Бярэзіны Дняпроўскай. На правым беразе Заходняй Дзвіны пахавальныя помнікі ХIV–ХVIII стст. сустракаюцца пераважна ў Гарадоцкім раёне. Дыспрапорцыі ў іх размяшчэнні адлюстроўваюць нераўнамернае засваенне і заселенасць рэгіёна.

В.У. Чараўко ўстаноўлена, што на развіццё пахавальных могільнікаў аказвалі ўплыў наступныя фактары: 1) гістарычная традыцыя — сувязь пахаванняў вывучаемага перыяду з могільнікамі папярэдняга часу; 2) сацыяльна-палітычныя катаклізмы (заняпад і ўзнікненне могільнікаў); 3) канфесійны фактар (заснаванне асобных могілак для розных канфесій); 4) змены ў тапаграфічнай структуры горада (узнікненне новых могілак на пасадах); 5) развіццё культавай архітэктуры (узнаўленне пахаванняў у мураваных храмах ХVIII ст.); 6) дзяржаўная палітыка (вынас могілак за межы гарадоў у канцы ХVIII ст.).

Даследаваныя сельскія і гарадскія пахаванні ў асноўным безынвентарныя (91% сельскіх і 88% гарадскіх пахаванняў), што ўказвае на хрысціянскі канон пахавання. Асобныя пахаванні маюць рэшткі вопраткі (адзення, галаўных убораў, абутку, дэталі касцюма), упрыгажэнні і прадметы асабістай набожнасці. Большасць прадметаў з’яўляецца адзнакай сацыяльнага статусу. Некаторыя ўпрыгажэнні могуць вызначацца як прадметы з хрысціянскай сімволікай. З канца ХV ст. у сельскіх і гарадскіх пахаваннях з’яўляюцца манеты, колькасць якіх узрастае ў ХVII–ХVIII стст. Манеты ў пахаваннях могуць разглядацца як хрысціянскае пераасэнсаванне народнай традыцыі, якая склалася на аснове язычніцкай («абол памерлых», выкуп месца). Пахавальны інвентар не мае вузкай даціроўкі. Найбольшая колькасць рэчаў адзначана ў жаночых пахаваннях. У мужчынскіх і асабліва ў дзіцячых пахаваннях інвентар абмежаваны. На сельскіх могілках сустракаюцца фрагменты керамічнага посуду ХVI–ХVIII стст., якія паводле размяшчэння над магіламі могуць інтэрпрэтавацца як памінальны інвентар. Гэта суадносіцца з этнаграфічна зафіксаванымі абрадамі «прыкладзінаў», «трацінаў», а таксама Дзядамі і Радаўніцай.

Як сельскае, так і гарадское насельніцтва хавала нябожчыкаў у выцягнутым на спіне стане з рукамі, складзенымі на тазавых касцях, жываце ці грудзях, пераважна галавой на захад (магчымы сезонныя адхіленні). Некаторыя выпадкі іншай арыенціроўкі сустракаюцца на гарадскіх могілках і звязаны з прыналежнасцю пахаваных да розных канфесій. Наяўнасць трун археалагічна засведчана ў прыкладна 40% пахаванняў для ХIV–ХVI стст. і ў прыкладна 60% пахаванняў для ХVII–ХVIII стст. Труны былі зроблены з дошак, радзей — выдаўблены з цэльнага дрэва. Большасць даследаваных сельскіх могільнікаў, у адрозненне ад гарадскіх, не прывязана да храмаў. Пахаванні на іх пераважна маюць каменныя надмагіллі ў выглядзе валунных вымастак, абкладак, вялікіх валуноў (у тым ліку з выявамі крыжоў), каменных крыжоў у галавах. На сельскіх могільніках ХVII–ХVIII стст. зафіксаваны падпахаванні дзяцей ва ўжо існуючыя магілы (пераважна, жанчын), а таксама ажыццяўленне памінальных абрадаў (украпванні вугалю, зольныя праслойкі, памінальны інвентар).

Сацыяльны аспект пахавальнай практыкі праяўляўся найперш у дзеяннях, не фіксуемых археалагічна (складанне тэстаментаў, ахвяраванні храмам і манастырам). Прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя хавалі пераважна ва ўласных маёнтках, гарадскі патрыцыят — у храмах або на могілках каля іх. Пахаванні сацыяльнай эліты часта вылучаюцца спецыяльна аздобленымі трунамі, адзеннем з дарагіх тканін, больш разнастайным інвентаром. Канфесійныя адрозненні ў пахавальнай абраднасці выражаны слаба і заключаюцца ў пахаванні нябожчыкаў на могілках пэўнай канфесіі, арыенціроўцы пахаваных, рэчах з выразнымі канфесійнымі прыкметамі.

Фармат: Pdf.

Памер: 675 KB.

СПАМПАВАЦЬ АЎТАРЭФЕРАТ = СКАЧАТЬ АВТОРЕФЕРАТ.



РЭЗЮМЭ: Чараўко Віктар Уладзіміравіч, «Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў».
Ключавыя словы: пахавальны помнік ХIV–ХVIII стст., Беларускае Падзвінне, пахаванне, пахавальны комплекс, могільнік, пахавальны абрад, пахавальны інвентар.

Мэта работы: характарыстыка пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст. як матэрыяльнага ўвасаблення пахавальнага абраду насельніцтва рэгіёна.

Метады даследавання. Метадалагічны падмурак даследавання склалі прынцыпы гістарызму, аб’ектыўнасці і сістэмнасці. Даследаванне праводзілася з дапамогай метадаў і прыёмаў палявой (візуальная разведка, фотафіксацыя, раскопкі) і камеральнай (стратыграфічны метад) археалогіі, спецыяльных гістарычных (гісторыка-параўнаўчы, гісторыка-генетычны), міждысцыплінарных (картаграфічны, статыстычны) і агульнанавуковых (аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне, індукцыя, дэдукцыя, класіфікацыя, фармалізацыя, сістэмны, гістарычны) метадаў.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Упершыню ў выніку сістэматызацыі звестак аб пахавальных помніках Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. праведзена картаграфаванне могільнікаў і вызначана сувязь іх тэрытарыяльнага размеркавання з пасяленчай структурай. Распрацавана дэталёвая класіфікацыя пахавальных помнікаў, вылучаны іх катэгорыі і віды. Прасочаны асаблівасці пахавальных помнікаў сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. і храналагічныя змены ў іх развіцці. Прадстаўлена класіфікацыя інвентару пахавальных помнікаў рэгіёна з вылучэннем асобных груп, катэгорый і відаў. Вылучаны фактары развіцця пахавальных помнікаў ХIV–ХVIII стст. Рэканструяваны пахавальны абрад сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння ХІV–ХVІІІ стст. і прасочана яго развіццё.

РЕЗЮМЕ: Черевко Виктор Владимирович, «Погребальные памятники Белорусского Подвинья XIV–XVIII веков».
Ключевые слова: погребальный памятник ХIV–ХVIII вв., Белорусское Подвинье, погребение, погребальный комплекс, могильник, погребальный обряд, погребальный инвентарь.

Цель работы: характеристика погребальных памятников Белорусского Подвинья XIV–XVIII вв. как материального воплощения погребального обряда населения региона.

Методы исследования. Методологическую основу исследования составили принципы историзма, объективности и системности. Исследование проводилось с помощью методов и приёмов полевой (визуальная разведка, фотофиксация, раскопки) и камеральной (стратиграфический метод) археологии, специальных исторических (историко-сравнительный, историко-генетический), междисциплинарных (картографический, статистический) и общенаучных (анализ, синтез, сравнение, обобщение, индукция, дедукция, классификация, системный, исторический) методов.

Полученные результаты и их новизна. Впервые в результате систематизации сведений о погребальных памятниках Белорусского Подвинья ХIV–ХVIII вв. проведено картографирование могильников и определена связь их территориального распределения с поселенческой структурой. Разработана детальная классификация погребальных памятников, выделены их категории и виды. Прослежены особенности погребальных памятников сельского и городского населения Белорусского Подвинья ХIV–ХVIII вв. и хронологические изменения в их развитии. Представлена классификация инвентаря погребальных памятников региона с выделением отдельных групп, категорий и видов. Выделены факторы развития погребальных памятников ХIV–ХVIII вв. Реконструирован погребальный обряд сельского и городского населения Белорусского Подвинья ХIV–ХVIII вв. и прослежено его развитие.

SUMMARY: Viktar Uladzimiravich Charauko, «Funeral monuments of Belarusian Dvina region of the 14th–18th centuries».
Key words: funeral monument of the 14th–18th centuries, Belarusian Dvina region, burial, burial complex, cemetery, burial rite, grave goods.

Research objective: specification of the funerary monuments of the Belarusian Dvina region of the 14th–18th centuries as the material embodiment of the burial rite in the region.

Research methods: the research was based on principles of historicism, objectivity and systemacity. In work archaeological (exploration, photo fixation, excavation; stratigraphic), special historical (historical-comparative, historical-genetic), interdisciplinary (cartographical, statistical) and general scientific (analysis, synthesis, comparison, generalization, induction, deduction, classification, formalization, systemic, historical) research methods were applied.

Results of the research and its novelty. For the first time the mapping of the burial grounds was carried out and the relation of their territorial distribution with the settlement structure was determined as a result of the systematization of information about the funeral monuments of the Belarusian Dvina region of the 14th–18th centuries. A detailed classification of funeral monuments has been developed. The features of funeral monuments of the rural and urban population of the Belarusian Dvina region of the 14th–18th centuries and chronological changes in their development were traced. The classification of the inventory of funeral monuments of the region with the allocation of certain groups, categories and types was presented. The development factors of funeral monuments of the 14th–18th centuries were highlighted. The funeral rite of the rural and urban population of the Belarusian Dvina region of the 14th–18th centuries was reconstructed and its development was traced.