Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс, у якім публікаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, філасофіі ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, агратэхнічных навуках выдаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы А.П. Грыцкевіча пра рэлігійнае пытанне і знешнюю палітыку царызму напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай, З.С. Пазняка пра гісторыю пастаноўкі «Залётаў» Дуніна-Марцінкевіча, А.А. Грабенкінай пра жанаддзелы, дэлегацкія сходы і жансаветы ў заходніх абласцях БССР у 1946–1950 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Сторажаў М.В. Развіццё і ўдасканальванне заканадаўства, якое рэгулюе прававое палажэнне калгасаў у СССР на сучасным этапе
Трыбулёў Б.С. Да крытыкі буржуазных канцэпцый «дэідэалагізацыі»
Вакульчык М.В. Змест і перспектывы гуманізма ў «развітым індустрыяльным грамадстве» з пункту погляду Герберта Маркузе
Шыбалка В.В. Тэхнічная творчасць работнікаў прамысловасці (1959–1965 гг.)
Казлоўская Л.І. Удзел рабочай моладзі Беларусі ў сацыялістычным спаборніцтве за ўздым прамысловай вытворчасці ў гады пятай пяцігодкі (1951–1955)
Грабенкіна А.А. Жанаддзелы, дэлегацкія сходы, жансаветы ў заходніх абласцях БССР (1946–1950 гг.)
Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай
Пазняк В.І. Выкарыстанне карэляцыйных мадэляў для вызначэння працаёмкасці выпуска новых вырабаў
Шадурская Г.І. Аб прыродзе заработнай платы пры сацыялізме
Кукіна Н.І. Да пытання спецыфікі адлюстравання рэчаіснасці ў мастацкай літаратуры
Мархель В.І. «Слова пра паход Ігаравы» ў ацэнцы Ул. Сыракомлі
Пазняк З.С. Да гісторыі пастаноўкі «Залётаў» Дуніна-Марцінкевіча
Смагін А.І. Гісторыя развіцця хораў (а капэла) беларускіх савецкіх кампазітараў
Верхаў П.В. Запазычаныя суфіксы назоўнікаў у беларускай мове

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Аксамітаў А.С. Мікалай Васільевіч Бірыла (Да 50-годдзя з дня нараджэння)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Капыскі З.Ю. Цікавыя і важныя пошукі даследчыка
Весялоў Н.Г. Даследаванне аб пытаннях эканомікі ліцейнай вытворчасці
Іван Мікалаевіч Лушчыцкі

Пералік артыкулаў, апублікаваных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1973 г.