Спадчына. — 1992. — № 4
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Спадчына. — 1992. — № 4
Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння часопіс аб’яднаў неабыякавых да беларускай гісторыі і культуры навукоўцаў, пісьменнікаў, паэтаў і публіцыстаў. Выданне папулярызавала гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчала пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў, пісьменнікаў, паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі нанова адкрытыя многія забытыя імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1992 г. змешчаны публікацыі Сяргея Кавалёва пра Гальяша Пельгрымоўскага, Дзм. Даўгялы аб цыганах на Беларусі, Уладзіміра Калесніка аб «контрбеларусізацыі» фрагменты працы Юзафа Вольфа аб князях ВКЛ з канца XIV ст., а таксама іншыя матэрыялы.
Змест нумара:
ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Гутарка са старшынёй прэс-цэнтру беларускага згуртавання вайскоўцаў Аляксандрам Куляшом
Яўген Шунейка. «Ускраіна» ў цэнтры Еўропы
Анатоль Цітоў. Усходняя праблема і міжваенны час
ПРОЗА
Адам Плуг. Кручаная баба
МАРТЫРАЛОГ
Ал. Шлюбскі. Матэр’ялы да крыўскае гісторапісі
ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Сяргей Кавалёў. Пісьменнік і палітык эпохі Рэнесансу [Гальяш Пельгрымоўскі]
Уладзімір Казбярук. Мастацкі дакумент сярэднявечча
Зьм. Даўгяла. Цыганы на Беларусі
Кладзімір Караткевіч. Вярхоўны цыганскі суддзя
З ЭМІГРАНЦКІХ ВЫДАННЯЎ
Аўген Калубовіч. На крыжовай дарозе
СКАРБНІЦА
Брачыслаў Скарыніч. Аб беларусах лаціньніках
ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Уладзімір Калеснік. Контрбеларусізацыя
Валеры Герасімаў. На свет божы!
ФУНДАМЕНТЫ
Юзаф Вольф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.
ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Вячаслаў Ракіцкі. Загадкі «Белай Русі»