Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі БеларусіКніга: Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. — 5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — 190 с.; іл.

Характарыстыка: Імя беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Ігнатоўскага (1881 — 1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 г. Між тым гэта адна з першых кніг, дзе гісторыя Беларусі паказваецца з пункту погляду саміх беларусаў, а не так, як яе хацелі б бачыць прадстаўнікі іншых народаў і дзяржаў. «Нарыс» У. Ігнатоўскага — першы марксісцкі падручнік па беларускай гісторыі. Адсюль павышаная ўвага да эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі. Разам з тым, Ігнатоўскі — адзін з дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-х гадоў, а перыяд беларусізацыі вызначаўся адносным ідэалагічным плюралізмам. Таму немалая ўвага надаецца культуры і палітычнай сферы, Вялікае княства Літоўскае называецца Беларуска-Літоўскай дзяржавай, а расійскі царызм не малюецца ружовымі фарбамі.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,6 MB.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Прадмова да 5-га выдання
Ад рэдактара
Прадмова да 4-га выдання
Прадмова да 3-га выданьня
Уводзіны ў гісторыю Беларусі
Пэрыоды гісторыі Беларусі
Першы пэрыод
Старажытныя насельнікі Беларусі
Дзяржаўна-політычны лад
Змаганьне Полаччыны з Кіеўшчынай
Усяслаў Полацкі
Полаччына пасьля Ўсяслава
Хрысьціянства і асьвета
Гандаль і соцыяльны склад грамадзянства
Другі пэрыод
Літвіны
Аб’яднаньне Літвы
Будаваньне Літоўска-Беларускай дзяржавы ў ХІІ-м ст.
Асноўныя моманты жыцьця новага гаспадарства
Адносіны гаспадарства да нямецкіх ордэнаў Вунія Літоўска-Беларускага гаспадарства з Польшчай 1386-га году
Адносіны Літоўска-Беларускай дзяржавы да гаспадарства Маскоўскага
Культурная праца
Соцыяльны склад грамадзянства
Політычны ўклад гаспадарства і царква
Трэці пэрыод
Люблінская вунія 1569 г.
Берасьцейская царкоўная вунія 1596 г.
Політыка-соцыяльны лад Рэчы Паспалітай
Стан Беларусі пасьля вуніі з Польшчай
Брацтвы на Беларусі
Казацтва на Беларусі
Агульны політычны абгляд
Канец Рэчы Паспалітай
Чацьверты і пяты пэрыоды
Беларусь у складзе Расійскай імпэрыі
Беларусь пасьля зьвяржэньня царызму
Крыніцы і падручнікі
Кнігасьпіс
Каментарыі і заўвагі