Спадчына. — 1993. — № 3

Спадчына 1993 № 3Часопіс: Спадчына. — 1993. — № 3.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на аснове бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса згуртаваліся неабыякавыя гісторыі і культуры Беларусі вучоныя, публіцысты, пісьменнікі і паэты. Ён папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і літаратараў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі адкрытыя забытыя раней імёны. У № 3 часопіса «Спадчына» за 1993 г. змешчаны публіцыстычныя творы Антона Луцкевіча, артыкулы Валянціна Грыцкевіча пра беларуска-рускія перасяленні ў XIV–XVIII стст., Міколы Нікалаева пра кірылічнае кнігапісанне ў Вільні ў XV — першай палавіне XVI ст., Лісты С. Рак-Міхайлоўскага, фрагменты працы Генадзя Сагановіча «Невядомая вайна (1654–1667)», тэкст руска-германскага дадатковага дагавора ад 27 жніўня 1918 г., а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Вячаслаў Ракіцкі. Першы крок «Вяртаньня»
Мікалай Шкялёнак. Падзел гісторыі Беларусі на пэрыёды

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
Публіцыстыка з часоў БНР. Артыкулы Антона Луцкевіча

ДРАМАТУРГІЯ
Пётра Крэчэўскі. Рагнеда

ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Валянцін Грыцкевіч. Беларуска-рускія перасяленні ў XIV–XVIII стст.
Алесь Белы. «Краіна вытокаў»
Мікола Нікалаеў. Кірылічнае кнігапісанне ў Вільні ў XV — першай палавіне XVI ст.

ФРАГМЕНТЫ
Вацлаў Пануцэвіч. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Лісты С. Рак-Міхайлоўскага
Руско-германский добавочный договор от 27 августа 1918 г.

ФУНДАМЕНТЫ
Юзаф Вольф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.

Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна (1654–1667)