Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы часопіс для публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў па гісторыі, этнаграфіі, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыродазнаўчых і дакладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.А. Фядосіка пра раннехрысціянскія абрады хрышчэння і прычашчэння як прыклад сацыяльна-палітычнай эвалюцыі хрысціянства, П.К. Башко пра сацыяльны і партыйны склад саветаў Беларусі ў сакавіку — чэрвені 1917 г., Э.Р. Сабаленка пра сучасную этнічную сітуацыю ў Беларусі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Камкоў В.Н., Ясінскі Ю.М. Удасканальванне метадаў сацыялістычнага планавання на аснове прагнозна-імітацыйнага мадэліравання
Шэйкін Г.М. Кампетэнцыя саюзнай рэспублікі ў галіне планавання народнай гаспадаркі
Чараховіч А.М. Эфектыўнасць галіновай арганізацыі грамадскай вытворчасці
Беўзялюк А.А. Асноўныя напрамкі ўдасканальвання нарміравання канструктарскай працы
Смальянінаў М.М. Салдаты Заходняга фронту ў барацьбе з ўстанаўленне Савецкай улады
Башко П.К. Да пытання аб сацыяльным і партыйным складзе Саветаў Беларусі ў сакавіку — чэрвені 1917 г.
Хацкевіч А.Ф., Кузняцоў М.В. Навуковая і педагагічная дзейнасць В.Г. Кнорына
Сторажаў М.В. Дзяржаўнае кіраўніцтва ўнутрыгаспадарчай дзейнасцю калгасаў на сучасным этапе
Глозман В.А., Мірачыцкая Л.А. Асаблівасці працоўнага дагавору па КЗАП саюзных рэспублік
Мароз Р.Р. Некаторыя пытанні прававога рэгулявання прыёму падлеткаў у прафесіянальна-тэхнічныя навучальныя ўстановы
Верабей А.Л. М. Танк — перакладчык твораў А. Міцкевіча
Германовіч І.К. П.М. Шпілеўскі як мовазнавец
Сабаленка Э.Р. Сучасная этнічная сітуацыя ў Беларусі
Трызна Д.С. Мастацкія традыцыі і наватарства ў вырабе сучаснага ворсавага дывана
Фядосік В.А. Раннехрысціянскія абрады хрышчэння і прычашчэння (сацыяльна-палітычная эвалюцыя хрысціянства і абрадавая практыка)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Краўчанка Л. Гнасеалагічныя праблемы мадэліравання
Карпачоў А.М. Беларускія прыватнаўладальніцкія гарады
Корзун І.П. Развіццё міжэтнічных сувязей на Украіне

ХРОНІКА
Казлоўскі П.Г. Сімпозіум па аграрнай гісторыі Беларусі
Чэрнікава В.Ф. Абмеркаванне рэфератыўных часопісаў
Сакевіч І.У. Гадавы Агульны сход Акадэміі навук БССР