Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 4
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 4.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Беларускай ССР. У 1948 — 1956 гг. выданне не мела асобных серый па розных галінах навук. Таму у адным нумары друкаваліся артыкулы гістарычнай, медыцынскай, прыродазнаўчай, агратэхнічна-сельскагаспадарчай тэматыкі. У № 4 за 1951 г. шэраг матэрыялаў прысвечаны гісторыку, этнографу і палеографу Яўхіму Карскаму. У артыкуле В.І. Бароўскага раскрываецца дзейнасць Карскага як гісторыка рускай мовы і палеографа, у публікацыі М.А. Жыдовіча — як гісторыка беларускай мовы, у матэрыяле Ю.Ф. Мацкевіча — як дыялектолага, у артыкуле В. Вольскага — як гісторыка беларускай літаратуры, у публікацыі М.Я. Грынблата даследуецца дзейнасць Карскага як беларускага этнографа. З матэрыялаў негістарычнай тэматыкі звернем увагу на артыкул А.А. Паўлоўскага аб прымяненні землясосаў пры пабудове асушальных каналаў і А.Я. Сцефаненкі, М.Ф. Казлова, А.П. Маркавай аб мінеральных водах БССР і іх магчымым выкарыстанні для лячэбных мет. Гэтыя артыкулы адлюстроўваюць тагачасную гаспадарчую дзейнасць у Беларусі.
Змест нумара:
Баркоўскі В.І. Е.Ф. Карскі як гісторык рускай мовы і палеограф
Жыдовіч М.А. Е.Ф. Карскі як гісторык беларускай мовы
Мацкевіч Ю.Ф. Е.Ф. Карскі як дыялектолаг
Вольскі В. Акадэмік Е.Ф. Карскі як гісторык беларускай літаратуры
Грынблат М.Я. Е.Ф. Карскі як беларускі этнограф
Грашчанкоў Н.І. Вынікі чатырнаццатай нарады па праблемах вышэйшай нервовай дзейнасці
Мацэпура М.Е. Некаторыя вывады з эксперыментальных даследаванняў Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі АН БССР
Наумовіч В.М. Даследаванне работы новай парагазавай барабаннай сушылкі для фрэзернага торфу
Паўлоўскі А.А. Прымяненне землясосаў пры паглыбленні рэк-вадапрыёмнікаў і пабудаванні асушальных каналаў
Розэнблюм Б.М., Забело Д.А. Да пытання арганізацыі зялёнага канвеера ў калгасах і соўгасах БССР
Дарожкін Н., Чукава З., Алейнікава О. Да пытання аб фізіялогіі хворага іржаўчынай кок-сагызу
Мірон К.Ф. Асноўныя прынцыпы рэканструкцыі малапаўнотных і малакаштоўных маладнякоў у лясах БССР
Дзянісаў З.Н. Аб расліннасці БССР
Дэрбенцаў Ф.Ф. Састаў і ўласцівасці тарфянога ачосу і яго скарыстанне
Пансевіч-Каляда В.І. Аб механізме акіслення этыленавай сувязі перманганатам
Бельчаў Ф.В., Бергман А.Б. Абменнае разлажэнне ў адсутнасці растваральніка. Неабраціма-ўзаемная сістэма з хларыдаў і сульфатаў талія і свінца
Губкін С.І., Магучы Л.Н. Размеркаванне скорасцей у ачагу дэфармацыі пры выцяканні металу з кантэйнера
Сцефаненка А.Я., Казлоў М.Ф., Маркава А.П. Мінеральныя воды БССР і магчымае выкарыстанне іх для лячэбных мэт
Кухарэнка Р.П. Вірусалогія грыпа ў БССР