Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1970 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 2

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, агратэхнічных, прыкладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе друкаваліся юбілейныя і ідэалагізавана-прапагандысцкія матэрыялы. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1970 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі адзначым артыкул С.П. Маргунскага і М.В. Сторажава аб ажыццяўленні Дэкрэта аб зямлі ў Беларусі, Н.В. Каменскай аб культурнай рэвалюцыі ў Беларусі, І.А. Саракавіка аб эканамічных сувязях рускага, беларускага і ўкраінскага народаў у СССР. Публікацыі ідэалагізаваныя, што вынікае нават з назваў. Справа ў тым, што ў 1970 г. СССР адзначаў 100-гадовы юбілей з дня нараджэння У.І. Леніна. Асноўны змест нумара склалі матэрыялы, у якіх разглядалася ўвасабленне ідэй У.І. Леніна ў рэчаіснасць савецкай краіны.

Змест нумара:

Краўчанка І.С. Ленінскае вучэнне аб Камуністычнай партыі
Дронаў Ф.А. Ленінскія прынцыпы гаспадарання — галоўная ўмова павышэння эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу
Маргунскі С.П., Сторажаў М.В. Ажыццяўленне ленінскага Дэкрэта аб зямлі ў Беларусі
Ільюшын І.М. Ленінская канцэпцыя пралетарскага інтэрнацыяналізму
Каменская Н.В. Трыумф ленінскіх ідэй культурнай рэвалюцыі ў Беларусі
Шабанеў Ю.В. Ленінская ідэя аб прыцягненні працоўных да дзяржаўнага кіравання (па матэрыялах Беларускай ССР 1919–1925 гг.)
Семянкоў В.І., Уржынскі К.П. Ленінскія ідэі аб ахове працы і здароўя працоўных (па матэрыялах сацыялістычных краін)
Несцяровіч В.П. Увасабленне ў жыццё ленінскіх ідэй аб развіцці радыёвяшчання
Саракавік І.А. Перамога ленінскага плана ўтварэння СССР у эканамічных сувязях рускага, украінскага і беларускага народаў
Карпік В.С. Ажыццяўленне ленінскіх ідэй аб сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ў Беларусі
Ізох В.Р. У.І. Ленін аб інтэрнацыянальным доўгу расійскага і міжнароднага рабочага класа
Сабалеўскі А.В. Беларуская мастацкая ленініяна
Лысенка А.Ф. У.І. Ленін аб публіцыстыцы і некаторыя пытанні развіцця беларускай дакументальна-мастацкай літаратуры
Пакроўская А.М. Ленінскі канспект кнігі Гегеля «Навука логікі» і некаторыя праблемы аксіялогіі

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Капыскі З.Ю. Першы даследчы крок у асвятленні важнай тэмы

ХРОНІКА
Юр’ева С.В. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў жыцці народаў