Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1970 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, археалогіі, літаратуразнаўству, мовазнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе змяшчаліся юбілейныя і ідэалагізавана-прапагандысцкія матэрыялы. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1970 г. матэрыялы гістарычнай тэматыкі адсутнічаюць, паколькі ў 1970 г. СССР адзначаў 100-гадовы юбілей з дня нараджэння У.І. Леніна. Матэрыялы, у якіх разглядаецца ўвасабленне ідэй У.І. Леніна ў рэчаіснасць савецкай краіны, складаюць асноўны змест нумара. Акрамя таго, у часопісе надрукаваны некралог з нагоды смерці П.Ф. Глебкі.

Змест нумара:

Пятро Фёдаравіч Глебка
Буслаў К.П. Аб ходзе выканання пастановы ЦК КПСС «Аб мерах па далейшаму развіццю грамадскіх навук і павышэнню іх ролі ў камуністычным будаўніцтве» і падрыхтоўцы да 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна
Марцінкевіч Ф.С. Ажыццяўленне ленінскага кааператыўнага плана ў Беларусі
Ігнаценка І.М. Нацыянальнае пытанне ў вучэнні У.І. Леніна
Лутохіна Э.А. Ленін аб спалучэнні матэрыяльных і маральных стымулаў да працы
Рагозін Н.Е., Базылеў Ц.А. У.І. Ленін аб прадукцыйнасці працы
Саркісава Э.А. Ленінскі прынцып сацыялістычнага гуманізму ў савецкім правасуддзі
Зелянкоўская Р.І. Да пытання гераічнага як катэгорыі марксісцка-ленінскай эстэтыкі
Петрыкаў П.Ц. Ажыццяўленне ленінскіх ідэй аб ахове здароўя насельніцтва ў Беларусі
Ізох В.Р. Сутнасць інтэрнацыянальнага доўгу
Ходас С.А. Эканамічныя інтарэсы ў сацыялістычным грамадстве
Сітнікаў А.С., Баранава Л.Е. Эфектыўнасць навуковых даследаванняў
Раўнаполец Л.С. Да пытання аб выданні Збору твораў У.І. Леніна на беларускай мове (пераклад з 4-га рускага выдання)
Церашчатава В.В. Вобраз Леніна ў беларускай кніжнай графіцы

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Вайтовіч С.Д. У барацьбе за мір, дружбу, супрацоўнітцва
Асабін А.Ф. Карыснае даследаванне
Дулеба А.І. З гісторыі фарміравання пралетарыяту Беларусі