Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1967. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1967 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1967. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследавання па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса пачала выдавацца ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па дакладных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх, грамадскіх навуках змяшчаліся пад адной вокладкай. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе друкаваліся афіцыёзна-прапагандысцкія і юбілейныя матэрыялы. Паколькі ў 1967 г. адзначалася 50-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1967 г. утрымлівае большасць падобных тэкстаў. Сярод іх — публікацыі Н.В. Каменскай аб устанаўленні савецкай улады ў Беларусі, В.С. Талстога аб уплыве Кастрычніцкай рэвалюцыі на міжнароднае становішча БССР, Я.І. Карнейчыка аб барацьбе з г.зв. «беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі» ў перыяд рэвалюцыі і іншыя. З матэрылаў гістарычнай тэматыкі адзначым рэцэнзію В.І. Мялешкі на манаграфію Д.Л. Пахілевіча «Сяляне Беларусі і Літвы ў другой палове XVIII ст.»

Змест нумара:

Каменская Н.В. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
Савасцюк А.І. Ад капіталізму да поўнай і канчатковай перамогі сацыялізма ў СССР
Петрыкаў П.Ц. Развіццё ленінскага прынцыпа нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі ў 1953–1966 гг. (Да пытання аб расшырэнні правоў саюзных рэспублік)
Талстой В.С. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыі і яе ўплыў на ўмацаванне міжнароднага становішча Беларускай ССР
Карнейчык Я.І. Барацьба супраць беларускіх буржуазных нацыяналістаў у перыяд падрыхтоўкі і правядзення Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі
Карпік В.С. Сялянства Беларусі на шляху да камунізма
Пашкевіч А.М. Ажыццяўленне ленінскіх ідэй кіравання сацыялістычнай вытворчасцю
Міхневіч Л.М., Праскурын А.П. Развіццё дзяржаўнага гандлю Беларусі за гады Савецкай улады
Саркісава Э.А. Развіццё гуманізму ў правасуддзі БССР
Шыкуноў В.С. Развіццё пракуратуры БССР за гады Савецкай улады
Булахаў М.Г., Бірыла М.В. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд
Дубкова Т.А., Кацар М.С., Лабовіч А.А., Нячай В.Ф. Беларускае мастацтва за 50 год
Барташэвіч Г.А. Беларускі фальклор пасля Кастрычніка
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Маргунскі С.П., Шабанаў Ю.В., Кучынскі У.А. Савецкі дэпутат — выканаўца волі працоўных (Цікавае даследаванне вопыту савецкага народаўладдзя)
Мялешка В.І. Да пытання аб вывучэнні аграрнай гісторыі Беларусі эпохі феадалізму: [Рэц. на: Похилевич, Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. / Д.Л. Похилевич. — Вильнюс, 1966.]
ХРОНІКА
Чэрнікава В.Ф. Навуковая сесія АН БССР
Чэрнікава В.Ф. Юбілейная сесія Акадэміі навук БССР
Пералік артыкулаў, змешчаных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1967 г.