Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1976. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1976 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1976. — № 2

Характарыстыка: Часопіс «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі дапамагаць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1976 г. публікуюцца артыкулы М.І. Ермаловіча аб тацішчаўскіх звестках пра Беларусь, Н.Ф. Высоцкай аб мастаках і малярскіх цэхах у Беларусі XVI–XVIII стст., Л.П. Мірачыцкага аб доміку Адама Міцкевіча, В.А. Цыбулі аб грамадскіх і спецыяльных бібліятэках Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст., У.М. Кісялёва пра мінскую конку, С.А. Сергачова аб свірнах і лямусах, а таксама матэрыялы шэрагу іншых гісторыкаў, архівістаў і краязнаўцаў.

Змест нумара:

VI пленум Цэнтральнага савета Таварыства
Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе
Яшэнка Л.Н. Вялікі пачын працягваецца
Падліпскі А.М. Ветэран першай пяцігодкі
Сямёнаў І.С. З дапамогай актыву
Самуйлік М.М. У Пінскім краязнаўчым

НАШЫ ЗЕМЛЯКІ
Валахановіч А.І. Начальнік дывізіі
Лужкоў У.М. Прысвячаецца партызанскай славе

ГАВОРАЦЬ АРХІВЫ
У гады трыццатыя. Публікацыя Р.С. Васільевай
Цыбуля В.А. Грамадскія і спецыяльныя бібліятэкі Беларусі (ХІХ — пач. ХХ ст.)
Ермаловіч М.І. Тацішчаўскія звесткі пра Беларусь
Мірачыцкі Л.П. Домік Адама Міцкевіча
Кісялёў У.М. Мінская конка

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Сергачоў С.А. Свірны і лямусы
Высоцкая Н.Ф. Мастакі і малярскія цэхі ў Беларусі XVI–XVIII стст.

У БРАТНІХ РЭСПУБЛІКАХ
Каляда Ю.Б. Пад адкрытым небам
Сяленя Я.В. Аб чым расказваюць экспанаты
Чарнаглазава Р.А. Яшчэ адна старонка змагання.
Гатоўкін М.І. Гомель. Плошча Паўстання

Выдадзена Таварыствам
Адказваем чытачам
Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)