Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1967. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1967 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1967. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па сельскагаспадарчых, гуманітарных і дакладных навуках змяшчаліся пад адной вокладкай. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1967 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай і этнаграфічнай тэматыкі публікуюцца артыкулы В.А. Чамярыцкага аб беларускіх летапісных зводах і іх рэдакцыях, Э.Р. Сабаленкі аб першых этнаграфічных працах Якуба Коласа, П.А. Селіванава аб зломе царскай арміі на Заходнім фронце, Б.Я. Кухарава аб аграрным крызісе ў Заходняй Беларусі і яго абвастрэнні ў 1929–1933 гг., а таксама рэцэнзія У.Ф. Ісаенкі і Г.В. Штыхава на «Дапаможнік па археалогіі Беларусі» Э.М. Загарульскага.

Змест нумара:

Васілій Феафілавіч Купрэвіч (Да 70-годдзя з дня нараджэння)
Кучынскі У.А. Развіццё канстытуцыйных правоў і абавязкаў грамадзян Беларусі
Бародзіч М.Ф. Узаемасувязь камуністычнай перакананасці і творчай актыўнасці працоўных
Платонаў Р.П. Навуковыя асновы ў атэістычнай прапагандзе
Данілевіч Н.П. Развіццё форм чыстага даходу ў прамысловасці
Сівагракаў У.М. Удзел рабочага класа БССР у рабоце Саветаў у перыяд завяршэння сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі (1933–1937 гг.)
Кухараў Б.Я. Аграрны крызіс у Заходняй Беларусі і яго абвастрэнне (1929–1933 гг.)
Селіванаў П.А. Аб зломе старой арміі на Заходнім фронце
Сабаленка Э.Р. Першыя этнаграфічныя працы Якуба Коласа
Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісныя зводы і іх рэдакцыі
Скідан В.І. Некаторыя мастацкія сродкі народнай песеннай лірыкі
Груцо А.П. Складаназалежныя сказы з даданымі меры і ступені, спосабу дзеяння і параўнальнымі ў беларускай мове
Яшкін І.Я. Вакалізм паўночна-ўсходняй групы гаворак Слаўгарадчыны
Давідзюк Г.П. Гнасеалагічныя карэнні тэорыі «адзінага індустрыяльнага грамадства»
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Ісаенка У.Ф., Штыхаў Г.В. Дапаможнік па археалогіі Беларусі. [Рэц. на: Загорульский Э.М. Археология Белоруссии. — Минск, 1965.]