Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1965 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны навуковы часопіс Савецкай Беларусі, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, філасофіі, правазнаўству, эканоміцы і іншых галінах гуманітарыстыкі. Акрамя навуковых пубілкацый, у часопісе публікаваліся юбілейныя і ідэалагічна-прапагандысцкія матэрыялы. Прыярытэт аддаваўся даследаванням савецкага перыяду гісторыі. Асобная серыя грамадскіх навук Вясцей Акадэміі навук БССР была створана ў 1956 г. Да гэтага матэрыялы па прыродазнаўчых, дакладных, медыцынскіх і гуманітарных навуках змяшчаліся пад адной вокладкай. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1965 г. з артыкулаў гістарычнай тэматыкі апублікаваны артыкулы У.Ф. Ісаенкі па выніках даследавання неалітычных пасяленняў у басейне р. Сожа, Ц.С. Гарбунова аб баявой садружнасці славян у гады другой сусветнай вайны, Л.М. Лыча аб колькасных і якасных змяненнях саставу чыгуначнікаў Беларусі за 5 гадоў сямігодкі (1959–1963 гг.). На сутыку этнаграфіі і мовазнаўства знаходзіцца артыкул І.В. Шадурскага аб гісторыі земляробчай лексікі ў беларускай народнай мове. Гісторыя беларускай літаратуры прадстаўлена публікацыяй А.А. Майсейчыка аб зараджэнні элементаў народнасці ў беларускай ананімнай літаратуры.

Змест нумара:

Лукашоў К.І. Трыумф вялікіх ленінскіх ідэй
Гарбуноў Ц.С. Баявая садружнасць славян у гады другой сусветнай вайны
Кучынскі У.А., Маргунскі С.П. У.І. Ленін аб палітычных свабодах і роўнасці грамадзян у сацыялістычным грамадстве
Шастаковіч А.В. Праца як галоўны крытэрый маральнай ацэнкі
Галко І.К. Аб неабходнасці і магчымасцях эстэтычнага выхавання працоўных у перыяд руху за камуністычную працу
Міхайлава І.А. Эфектыўнасць прымянення пластычных мас на прадпрыемствах машынабудавання БССР
Антропаў Б.П. Сістэма рознічных цэн на шкляную гатунковую пасуду і шляхі яе ўдасканалення
Лыч Л.М. Колькасныя і якасныя змяненні саставу чыгуначнікаў Беларусі за 5 гадоў сямігодкі (1959–1963 гг.)
Ісаенка У.Ф. Некаторыя вынікі даследаванняў неалітычных пасяленняў у басейне р. Сожа
Гніламёдаў У.В. Да пытання аб дыялектыцы суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў лірыцы
Майсейчык А.А. Зараджэнне элементаў народнасці ў беларускай ананімнай літаратуры
Вайтовіч Н.Т. Аб своеасаблівай гармоніі галосных у паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках
Нагін Я.Д., Іванчанка В.А. Важнейшыя фанетычныя і граматычныя асаблівасці гаворкі сяла Стараселле Большааляксандраўскага раёна Херсонскай вобласці
Шадурскі І.В. З гісторыі земляробчай лексікі ў беларускай мове
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Давідовіч А.М., Маргунскі С.П. Абагульняючая праца па гісторыі нашай айчыны [Рэц.]
Залескі А.І. Сур’ёзнае даследаванне па праблеме камуністычнага будаўніцтва ў Беларусі [Рэц.]
ХРОНІКА
Мартынаў В.У. ІІ канферэнцыя па славяна-германскаму мовазнаўству