Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1966. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1966 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1966. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся вынікі даследаванняў па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была ўтворана ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па дакладных, прыродазнаўчых і гуманітарных навуках змяшчаліся пад адной вокладкай. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1966 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай, этнаграфічнай тэматыкі публікуюцца артыкулы Л.М. Літоўчанкі аб палеалітычнай стаянцы Біручы Лог (Касцёнкі ІХ), У.І. Вышынскага аб выцясненні прыватнага капіталу з гандлю і прамысловасці БССР (1921–1932 гг.), У.Д. Якутава аб аднаўленні і развіцці чыгуначнага транспарту Беларусі ў 1943–1950 гг., паведамленне Г.А. Барташэвіча, К.П. Кабашнікава аб выніках фальклорных экспедыцый 1965 г.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Узрастаючая роля калгасаў у сацыяльным пераўтварэнні вёскі ў бягучай пяцігодцы
Шкурко В.М. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма і змяненне характару сельскагаспадарчай працы
Антановіч І.І. Крытыка аб’ектыўна-ідэалістычных канцэпцый сутнасці чалавека
Шчэрба С.В. Роля паказчыкаў кааперавання
Філатаў І.Р. Эканамічная мэтазгоднасць выкарыстання ўніверсальна-зборных прыстасаванняў
Цыпаркоў В.Л. Сезонная дыферэнцыяцыя дзяржаўных рознічных цэн на бульбу і гародніну
Якутаў У.Д. Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларусі ў 1943–1950 гг.
Вышынскі У.І. Выцясненне прыватнага капіталу з гандлю і прамысловасці БССР (1921–1932 гг.)
Сцяпунін І.Р. Беларускія казкі і легенды ў ацэнцы М. Горкага
Майхровіч А.С. Некаторыя пытанні эстэтыкі Я. Коласа (дакастрычніцкі перыяд)
Груцо А.П. Складаназалежныя сказы з даданымі месца ў беларускай мове
Рамановіч Я.М., Чабярук А.І. Некаторыя акцэнталагічныя адрозненні ў сучасных беларускіх гаворках
Рыбакоў М.І. Аб тэатральных сувязях Леона Кручкоўскага
Літоўчанка Л.М. Палеалітычная стаянка Біручы Лог (Касцёнкі ІХ)
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Марчанка І.Я., Шабанаў Ю.В. Да гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці
Буганаў В.І., Мураўёва Л.М. Каштоўнае даследаванне па гісторыі беларускіх гарадоў XVI — першай палавіны XVII ст.
ХРОНІКА
Капелян Я.Х., Моніч З.І. Праблемы сацыяльнай структуры савецкага грамадства
Барташэвіч Г.А., Кабашнікаў К.П. Аб выніках фальклорных экспедыцый 1965 г.
Сесія Акадэміі навук БССР