Спадчына. — 1991. — № 5

Спадчына 1991 № 5Часопіс: Спадчына. — 1991. — № 5

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб'ядналіся неабыякавыя навукоўцаў, пісьменнікі, паэты, публіцысты, якія займаліся папулярызацыяй гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Выданне спецыялізавалася на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў і літаратараў. «Спадчына» адкрывала сваім чытачам многія забытыя імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1991 г. змешчаны артыкулы Аляксея Каўкі са спробай агляду беларускага вызваленчага руху, Паўла Лойкі з развагамі аб магнацка-шляхецкай «беларусізацыі» пасля Люблінскай уніі, Юрыя Туронка аб беларускіх марыянах у Друі, Алеся Краўцэвіча і Алега Трусава аб знаходках у Лідскім замку, фрагменты твораў Юркі Віцьбіча «Плыве з-пад святое гары Нёман», артыкула Змітра Жылуновіча аб г.зв. «нацыянал-дэмакратах», «Аповесці пра Трышчана» і «Летапіса вялікіх князёў літоўскіх», а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Вячаслаў Ракіцкі. Эпоха Адраджэння?
Аляксей Каўка. Беларускі вызваленчы рух. Спроба агляду
Павел Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая «беларусізацыя»
Анатоль Цітоў. «Узбуйненне»

ПАЭЗІЯ
Алесь Салавей. На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
Юрка Віцьбіч. Плыве з-пад святое гары Нёман

ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Ігар Войніч. Пісьменнік-палеміст
Юры Туронак. Беларускія Марыяны ў Друі
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў. Знаходкі ў Лідскім замку

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
З. Жылуновіч. Нацыянал-дэмократы за «працай»

ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Аповесць пра Трышчана. Пераклад Міколы Раманоўскага

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх»

ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад Анатоля Клышкі

ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Аляксандр Рогалеў. Ля вытокаў Бацькаўшчыны