Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1962. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1962 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1962. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — цэнтральны навуковы часопіс Беларускай ССР, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству, правазнаўству, філасофіі ды іншых галінах гуманітарыстыкі. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1962 год з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Т. Гарбунова аб гісторыі друку ў Беларусі з XVI ст. да 1917 г., паведамленне М. Гвоздзева аб выніках фальклорных экспедыцый 1961 г. Таксама апублікаваны артыкул Ю.С. Пшыркова да 80-гадовай гадавіны з дня нараджэння Якуба Коласа. Частка публікацый адлюстровае рэаліі найноўшай савецкай гісторыі. Гэта артыкулы С.П. Маргунскага і В.М. Курыцына аб утварэнні СССР, Г.Л. Напрэева аб друку Беларусі ў барацьбе за разгортванне сацыялістычнага спаборніцтва працаўнікоў вёскі ў 1953–1958 гг., В.Я Лежапёкава аб умацаванні кадрамі саўгасных партарганізацый ў 1956–1961 гг.

Змест нумара:

Маргунскі С.П., Курыцын В.М. Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Пшыркоў Ю.С. Вялікі паэт беларускага народа (да 80-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)
Лутохіна Э.А. Аб сутнасці матэрыяльнага стымулявання пры сацыялізме
Напрэеў Г.Л. Друк Беларусі ў барацьбе за разгортванне сацыялістычнага спаборніцтва працаўнікоў вёскі (1953–1958 гады)
Лежапёкаў В.Я. Умацаванне саўгасных партыйных арганізацый БССР і паляпшэнне іх работы з кадрамі (1956–1961 гады)
Бахураў В.Н. Аб кадыфікацыі водна-меліяратыўнага заканадаўства Беларускай ССР
Волкава Э.В. Пытанне аб рэальнасці віда з пункту погляду дыялектыкі агульнага і асобнага
Гарбуноў Т. З гісторыі друку ў Беларусі (з XVI стагоддзя да 1917 года)
Краўчанка З.Ф. Складанаскарочаныя словы ў беларускай мове
Баханькоў А.Я. Складаназалежныя сказы з даданым часу
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Давідовіч А.М. Капітальная праца па гісторыі рускай эканамічнай думкі
Марчанка І.Е., Раманоўскі В.Ф. Кніга аб вялікім працоўным подзвігу савецкага рабочага класа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Хацкевіч А.Ф., Гнеўка В.Г. Аб бальшавісцкай газеце «Праўда» ў Беларусі
Хроніка і паведамленні
Гвоздзеў М. Да вынікаў фальклорных экспедыцый 1961 года
Пералік артыкулаў, змешчаных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1962 год