Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі. У 1948 — 1956 гг. ён не меў асобных серый для розных галін навукі, таму пад адной вокладкай друкаваліся афіцыёзна-публіцыстычныя матэрыялы, навуковыя артыкулы па хіміі, біялогіі, медыцыне, гісторыі, матэрыялы сельскагаспадарчай і агратэхнічнай скіраванасці. У № 5 за 1951 г. змешчаны артыкулы аб трыццацігоддзі БДУ (І.С. Чымбург) і задачах беларускай савецкай літаратуры ў сувязі з працамі Сталіна па мовазнаўству (Кандрат Крапіва). Звернем увагу на публікацыю аб Брагінскім метэарыце (Н.С. Рынг).

Змест нумара:

Трыццаць чацвёртая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі
Чымбург І.С. Трыццаць год Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В.І. Леніна
Крапіва К.К. Працы таварыша Сталіна ў галіне мовазнаўства і задачы беларускай совецкай літаратуры
Трызна С.І. Павышэнне ўстойлівасці яравых збожжавых культур супраць палягання на тарфяных глебах
Прысяжнюк А.А. Уплыў полеахоўных насаджэнняў на перазімоўку і змяншэнне фузарыёзных захворванняў азімай пшаніцы
Касаткін А.Ф. Прымяненне стымулятараў росту для паскарэння выспявання і павышэння ўраджаю таматаў
Кулакоўская Т.Н., Маштакоў С.М. Аб залежнасці паміж буйнасцю кораня і колькасцю кветканосаў у кок-сагыза
Палескі П.К. Слуцкія чорнарабыя свінні
Несцяровіч Н.Д., Чакалінская Н.І. Клён серабрысты — перспектыўная для развядзення ў БССР расліна
Сахараў М.І. Уплыў бярозы і вейніка на аднаўленне сасны
Ермоленка Н.Ф., Новікава Е.Н. Асматычнае пранікненне вадкасці як вактар набухання геля жэлатына
Дашкевіч Л.У. Хімічная радыяцыя ў кінетыцы хімічных рэакцый
Леонава Е.В. Аб утварэнні медыятараў у дэгенераваных нервах
Афанас’еў Н.В. Аб механізме электрычнай эрозіі электродаў пры высокавольтным разрадзе ў газавым асяроддзі
Махлін Е.М. Дакембрыйскі граніт з раёна Мінска
Рынг Н.С. Аб Брагінскім метэарыце
Хроніка
У Прэзідыуме, аддзяленнях і інстытутах АН БССР