Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1959. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1959 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1959. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — часопіс АН Беларускай ССР, дзе публікаваліся артыкулы па гісторыі, эканоміцы, філасофіі і іншых напрамках гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук створана ў 1956 г., да гэтага публікацыі па розных галінах навукі друкаваліся разам. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе выходзілі артыкулы з нагоды важных для савецкага грамадства юбілейных дат, звязаных з гісторыяй кампартыі, рэвалюцыі і г.д. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1959 г. з артыкулаў па гісторыі адзначым публікацыю В.І. Мялешкі аб класавай барацьбе ў Магілёве XVIII ст. Характэрным для таго часу з'яўляецца артыкул М.І. Злотніка аб дзейнасці ЦКК — РСІ Беларусі ў пачатку першай пяцігодкі. Публікацыя В.І. Елатава прысвечана фарміраванню ладавых сістэм беларускай народнай музыкі.

Змест нумара:

Кавалеўскі І.Ц. Поспехі і перспектывы развіцця народнай гаспадаркі Беларусі
Саладкоў І.І. Саракагоддзе Першага з’езда Камуністычнай партыі Беларусі
Мялешка В.І. З гісторыі класавай барацьбы ў Магілёве ў першай палавіне XVII ст.
Маркіна Н.Л. Да пытання аб развіцці светапогляду П.Л. Лаўрова
Злотнік М.І. Дзейнасць ЦКК — РСІ Беларусі па ўдасканаленню гаспадарчага апарата рэспублікі ў пачатку першай пяцігодкі (1928–1929 гг.)
Пратасевіч У.І. У.І. Ленін аб ролі гісторыі дамарксісцкай філасофіі ў ідэйным жыцці грамадства
Бадакоў А.В. Роля суб’ектыўнага фактару ў ператварэнні магчымасці ў рэчаіснасць ва ўмовах сацыялізма
Бірала А.А. Французскія ўтапічныя камуністы XVIII стагоддзя Мелье, Марэлі і Маблі аб шляхах ажыццяўлення камуністычнага ідэалу
Елатаў В.І. Да пытання фарміравання ладавых сістэм беларускай народнай музыкі
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Круталевіч В.А. [Рэц.] Дакументальная публікацыя аб камітэтах беднаты Беларусі