Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1953 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — агульны навуковы часопіс для ўсіх інстытутаў і аддзяленняў АН БССР. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для розных галін навукі, таму пад адной вокладкай змяшчаліся матэрыялы па хіміі, матэматыцы, фізіцы, агратэхніцы, медыцыне, гісторыі. У № 4 за 1953 г. апублікаваны артыкул З.У. Доктарава, прысвечаны рэвалюцыйна-дэмакратычным поглядам Н.Г. Чарнышэўскага. Звернем увагу і на артыкул В. Чантурыі аб практыцы рэканструкцыі і задачах стварэння архітэктурных ансамбляў гарадоў Савецкай Беларусі.

Змест нумара:

Доктараў З.У. Аб некаторых рысах рэволюцыйна-дэмакратычных поглядаў Н.Г. Чарнышэўскага (да 125-годдзя з дня нараджэння)
Кавалгін В.М. Дыялектыка-матэрыялістычны характар вучэння І.П. Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці
Чантурыя В. Практыка рэканструкцыі і задачы стварэння ансамбляў цэнтраў гарадоў Совецкай Беларусі
Акулаў Н.С. Аб сучаснай тэорыі ланцужных працэсаў
Годнеў Ц.Н., Міроненка А.В. Змяшчэнне алкалоідаў у розных сартах і відах лубіну ва ўмовах БССР
Вавула Ф.П., Янушкевіч К.Н. Мясцовыя штамы азотабактэра і трыхадэрмы і іх уплыў на ўраджай сельскагаспадарчых культур
Караткоў К.Н., Чэрчэс Х.А. Састаў шкіпідару з жывіцы елі
Кутанаў І.П. Адсорбцыя араматычных кіслот з сумесей этылавага спірту з іншымі растваральнікамі
Мазелеў Л.Я. Вывучэнне крышталізацыі баратнага шкла
Безбародаў М.А., Мазо Э.Э., Зуеў Н.І. Аб прыродзе тонкадысперснай часткі глін некаторых месцараджэнняў БССР
Сцефаненка А.Я., Махнач А.С. Палеазойскія адкладанні паўночна-заходняй часткі Дняпроўска-Данецкай упадзіны
Пятрэнка А.І. Перспектыўна-канічныя каардынаты і праекцыі
Баршай С.Е. Ураўніванне напрамкаў цэнтральнай сістэмы з дабавачнай дыяганаллю