Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 2.

Характарыстыка: З 1948 па 1956 г. галоўны навуковы часопіс Беларусі — Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — не меў падзелу на спецыялізаваныя секцыі для прыродазнаўчых, прыкладных, грамадскіх навук. Пад адной вокладкай суседнічалі артыкулы па гісторыі, агратэхніцы, філасофіі, хіміі, медыцыне. Таксама прысутнічалі тэксты прамоў партыйных і дзяржаўных дзеячоў і прапагандысцкія артыкулы. Гістарычныя матэрыялы друкаваліся не ў кожным нумары. Напрыклад, у № 2 за 1950 г. іх няма. З артыкулаў, якія адлюстроўваюць дух эпохі, адзначым публікацыі В.С. Аксельрода аб развіцці Сталіным ленінскай тэорыі імперыялізма, М.А. Жыдовіча і Ю.Ф. Мацкевіча аб навуковай дзейнасці Мікалая Мара. Мікалай Мар — этнограф і філолаг, акадэмік як Імператарскай акадэміі навук, так і АН СССР. Спалучыўшы свае ідэі і некаторыя палажэнні марксізма, ён сфармуляваў гіпотэзу аб паходжанні і развіцці моў, прынятую і прызнаную ў савецкай навуцы. Іронія ў тым, што ў сярэдзіне гэтага ж 1950 г. шэраг ідэй Мара будуць прызнаныя ненавуковымі (небеспадстаўна) і немарксісцкімі і будуць раскрытыкованы непасрэдна Сталіным.

Змест нумара:

Аксельрод В.С. Развіццё таварышам Сталіным ленінскай тэорыі імперыялізма і тэорыі соцыялістычнай рэволюцыі
Жыдовіч М.А., Мацкевіч Ю.Ф. Н.Я. Мар — стваральнік матэрыялістычнага вучэння аб мове
Быкаў К.М. Сігналізацыя ў кару галаўнога мозга з знадворных і ўнутраных рэцэптараў
Лурыя А.Р. Псіхалогія і праблема перабудовы мазгавых функцый
Мелкіх С.М. Прымяненне люмінісцэнтнага метада даследавання мачы для дыягностыкі злоякасных пухлін
Іваноў С.Н. Рухомасць паглыненых катыёнаў глеб у залежнасці ад ступені насычанасці і роду суправаджаючых катыёнаў
Валодзька Ф.Е. Іржаўчына і ўвяданне кветканосаў кок-сагызу на тарфяных глебах БССР
Лебедзевіч Н.Ф. Хімічны састаў культурных шматгадовых траў, вырасшых на тарфяных глебах БССР
Оранскі Н.І. Тэхнічнае выкарыстанне бархата амурскага
Мацэпура М.Е. Некаторыя вынікі выпрабавання новых бульбаўборачных машын
Губкін С.І. Комплексны метад вывучэння рэалагічных паводзін цвёрдых цел
Юшкоў А.В. Разлік маршрута валачэння труб на кароткай апраўцы
Ермоленка Н.Ф., Левіна С.А. Змяненне структурных уласцівасцей высокапалімераў пры дзеянні нерастваральнікаў
Караткоў К.Н. Аб саставе сухаперагоннаха (кацельнага) шкіпідару і ўплыве шчолачнай апрацоўкі яго на змяшчэнне тэрпенавых спіртоў
Вернер В.С. Атрыманне і ўласцівасці бензілідэндыабіетата
Сержанін І. Сучаснае распаўсюджванне рачнога бабра ў Беларусі
Зубкоў А.А. Аб сучасным становішчы праблемы бялка
Хроніка. У Прэзідыуме і аддзяленнях АН БССР