Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — навуковы часопіс. З 1948 па 1956 г. ён быў агульным для ўсіх інстытутаў АН БССР і не меў падзелу на секцыі па прыродазнаўчых, грамадскіх і аграрных навуках. У адным нумары друкаваліся артыкулы па філасофіі, гісторыі, агратэхніцы, біялогіі, а таксама юбілейныя матэрыялы і прамовы першых асоб партыі і дзяржавы. У канцы снежня 1949 г. спаўнялася 70 гадоў І.В. Сталіну. Таму назвы большасці артыкулаў, апублікаваных у нумары 1 за 1950 г., узгадваюць Сталіна або прама, або ўскосна («сталінскі план пераўтварэння прыроды», «сталінскія пяцігодкі»).

З публікацый на гістарычную тэматыку адзначым артыкулы В.С. Аксельрода, прысвечаны поглядам Сталіна на аграрнае пытанне ў перыяд буржуазна-дэмакратычнай (у змесце памылкова — дэмакрытычнай) і сацыялістычнай рэвалюцый, і І.С. Краўчанкі аб развіцці партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (таксама ў сувязі з дзейнасцю Сталіна). У іншых публікацыях закранаецца роля Сталіна ў развіцці навукі наогул і біялогіі ў прыватнасці, а таксама ў рэканструкцыі сельскай гаспадаркі і пераўтварэнні прыроды. Культ асобы навідавоку.

Змест нумара:

Таварышу Сталіну — вялікаму правадыру і настаўніку, прадаўжальніку неўміручай справы Леніна
Ад Цэнтральнага Камітэта КП(б) Беларусі
Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну
Грашчанкаў Н.І. Роль таварыша І.В. Сталіна ў развіцці совецкай навукі
Ільюшын І.М. Развіццё таварышам Сталіным марксісцка-ленінскай тэорыі па нацыянальнаму пытанню
Аксельрод В.С. Таварыш Сталін аб аграрным пытанні ў перыяд буржуазна-дэмакрытычнай і ў перыяд соцыялістычнай рэволюцыі
Качура І.М. Вучэнне таварыша Сталіна аб соцыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі
Краўчанка І.С. Таварыш Сталін і развіццё партызанскага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны
Чыжэўскі М.Г., Лупіновіч І.С. Вялікі сталінскі план пераўтварэння прыроды
Дарожкін Н.А. Таварыш І.В. Сталін і развіццё мічурынскай матэрыялістычнай біялогіі
Мацэпура М.Е. Тэхнічны прагрэс у сельскай гаспадарцы Совецкага Саюза за гады сталінскіх пяцігодак
Кедраў-Зіхман О.К. Хімізацыя соцыялістычнага земляробства
Бельскі Б.Б. Культура айчынных каучуканосаў
Караткоў К.Н. Развіццё лесахімічнай прамысловасці ў перыяд сталінскіх пяцігодак
Дубаў А.Б. Развіццё тарфянай прамысловасці за гады совецкай улады
Любошыц І.Л. Энергетычнае скарыстанне торфу за гады совецкай улады ў БССР
Хроніка. У Прэзідыуме і аддзяленнях Акадэміі навук БССР