Канфесійная гісторыя Беларусі X — XVIII стагоддзяў (4 курс, 2 семестр)

Канфесійная гісторыя Беларусі X - XVIII стагоддзяў (4 курс, 2 семестр)4 курс, 2 семестр.

1. Арганізацыя навучання.
2. Графік заняткаў.
3. Тэматыка семінарскіх заняткаў.
4. Размеркаванне самастойных заданняў.
5. Бягучыя адзнакі.
6. Пытанні да заліка.

Арганізацыя навучання па дысцыпліне «Канфесійная гісторыя Беларусі X–XVIII стагоддзяў»

1. Агульныя палажэнні:
1.1. вывучэнне дысцыпліны арганізуецца паводле модульна-рэйтынгавай тэхналогіі;
1.2. вывучэнне курса заканчваецца здачай заліка;
1.3. студэнт мае магчымасць атрымаць аўтамат.

2. Узроўні вывучэння дысцыпліны:
2.1. для допуска да заліка дастаткова выканаць 3 кантрольныя работы на адзнаку 4 балы і вышэй;
2.2. атрыманне заліка аўтаматам — гл. пп. 3-5.

3. Вучэбная дзейнасць (нормы на адзнаку «10», залік аўтаматам):
3.1. работа на занятках (адказы, удзел у дыскусіях, дапаўненні і г.д.) (не менш 5 адзнак);
3.2. напісанне кантрольных работ (3 работы);
3.3. падрыхтоўка і абарона рэферата (1 рэферат);
3.4. рэцэнзаванне манаграфіі (1 рэцэнзія);
3.5. канспектаванне навуковага артыкула (1 канспект);
3.6. складанне анатаванага бібліяграфічнага спіса па тэме (1 спіс).

4. Выніковая адзнака:
4.1. Выніковая адзнака вылічваецца па формуле Рэйтынгавая формула
, дзе а — адзнакі за кантрольныя работы, b — адзнакі за работу на занятках, с — адзнака за рэферат, d — адзнака за рэцэнзаванне манаграфіі, e — адзнака за канспектаванне артыкула, f — адзнака за складанне анатаванага бібліяграфічнага спіса, 0,3, 0,25 і 0,05 — каэфіцыенты (прыярытэтнасці і вагавыя). Пры колькасці адказаў 5 (і меней) n = 5, пры колькасці адказаў > 5 n= колькасці адказаў;
4.2. калі выніковая адзнака без акруглення 6 (і вышэй), студэнт можа прэтэндаваць на аўтамат (такім чынам, 5,9(9) не з’яўляецца адзнакай, якая дае права на атрыманне аўтамата);
4.3. калі выніковая адзнака без акруглення 4 (і вышэй), студэнт дапускаецца да заліка.

5. Аўтамат выстаўляецца пры ўмове выканання наступных палажэнняў (усіх):
5.1. выніковая адзнака 6 і вышэй;
5.2. няма неатэстацыі па дысцыпліне;
5.3. выкананы ўсе віды вучэбнай дзейнасці (а, b, c, d, e і f);
5.4. выкананы ўсе 3 кантрольныя работы;
5.5. няма неадпрацаваных нездавальняючых адзнак (0-3 бала).

6. Адзнакі паніжаюцца ў выпадках:
6.1. адпрацоўкі заняткаў (за выключэннем выпадкаў пацверджанай дакументальна хваробы студэнта або ў выпадку папярэдняга дазвола выкладчыка);
6.2. несвоечасовага прадстаўлення рэферата, рэцэнзіі, канспекта, спіса (адзнака паніжаецца на 1-2 балы);
6.3. пры выяўленні плагіята (адзнака паніжаецца да 0 балаў без магчымасці выпраўлення);
6.4. пры выкарыстанні несанкцыянаваных крыніц інфармацыі (у час выканання кантрольнай работы) (адзнака паніжаецца да 0 балаў без магчымасці выпраўлення).

7. Допуск да заліка. Залік:
7.1. студэнты, якія не атрымліваюць аўтамат, але напісалі усе 3 кантрольныя на адзнакі 4 балы і вышэй, дапускаюцца да заліка;
7.2. студэнты, якія не напісалі ўсе 3 кантрольныя работы на адзнакі 4 балы і вышэй, дапускаюцца да заліка толькі пасля напісання кантрольных(ай) работ(ы) на адзнаку(і) 4 балы і вышэй;
7.3. прыём залікаў ажыццяўляецца на заліковым тыдні ў вольны ад аўдыторнай нагрузкі час;
7.4. залік адбываецца ў форме вуснага адказа;
7.5. колькасць пытанняў у білеце роўная 3 (па аднаму пытанню па кожнаму модулю);
7.6. акрамя адказаў на пытанні білета, студэнт адказвае на дадатковыя пытанні;
7.7. колькасць дадатковых пытанняў павялічваецца ў залежнасці ад наяўнасці пропускаў. Мінімальная колькасць дадатковых пытанняў роўная 3;
7.8. студэнт можа 1 раз перацягнуць білет, адзнака ў такім выпадку зніжаецца на 2 балы;
7.9. пераздачы заліка адбываюцца альбо ў форме тэста з пытаннямі па ўсіх разгледжаных тэмах, альбо ў форме сумоўя па ўсіх разгледжаных тэмах. Форму пераздачы абірае выкладчык, аб чым паведамляе загадзя. Тэст можа ўключаць як закрытыя, так і адкрытыя заданні.

8. Тэхнічныя палажэнні:
8.1. атэстацыя выстаўляецца як з улікам атрыманых адзнак, так і з улікам пропускаў;
8.2. тэматыка рэферата і бібліяграфічнага спіса, падбор манаграфіі для рэцэнзавання, артыкула для канспектавання вызначаюцца студэнтам і пацвярджаюцца выкладчыкам на працягу першых 3 тыдняў. У выпадку адсутнасці актыўнасці з боку студэнта падбор ажыццяўляе выкладчык;
8.3. тэматыка рэферата і бібліяграфічнага спіса не павінна супадаць (толькі розныя модулі);
8.4. рэфераты, бібліяграфічныя спісы, канспекты і рэцэнзіі здаюцца ў тэрмін, што вызначаецца на працягу першых 3 тыдняў, але не пазней за 30.05.2012.

Графік заняткаў па дысцыпліне «Канфесійная гісторыя Беларусі X — XVIII стагоддзяў»

1. 20.03.2012. Лекцыя-1. Уводзіны. Дахрысціянскія вераванні на Беларусі.
2. 21.03.2012. Лекцыя-2. Дахрысціянскія вераванні на Беларусі. Прыняцце хрысціянства.
3. 27.03.2012. Лекцыя-3. Дахрысціянскія вераванні на Беларусі. Прыняцце хрысціянства.
4. 03.04.2012. Лекцыя-4. Рэлігійныя працэсы на беларускіх землях у ХІ — першай палове ХІІІ стагоддзя.
5. 04.04.2012. Семінар-1. Рэлігія. Дахрысціянскія вераванні на Беларусі. Рэлігійныя працэсы на беларускіх землях у ХІ — першай палове ХІІІ стагоддзя.
6. 10.04.2012. Кантрольная работа-1.
7. 17.04.2012. Лекцыя-5. Спецыфіка рэлігійных адносін у ВКЛ. Праваслаўе і каталіцтва ў сістэме рэлігійных адносін ВКЛ (сярэдзіна ХІІІ ст. — 1380-я гг.).
8. 18.04.2012. Лекцыя-6. Праваслаўе і каталіцтва ў сістэме рэлігійных адносін ВКЛ (сярэдзіна ХІІІ ст. — 1380-я гг.).
9. 24.04.2012. Лекцыя-7. Рэлігійная ўніфікацыя і верацярпімасць у канфесійным жыцці ВКЛ у сярэдзіне 80-х гадоў XIV — пачатку ХVІ ст.
10. 01.05.2012. Лекцыя-8. Рэлігійная ўніфікацыя і верацярпімасць у канфесійным жыцці ВКЛ у сярэдзіне 80-х гадоў XIV — пачатку ХVІ ст.
11. 02.05.2012. Семінар-2. Канфесійнае жыццё ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ — пачатку XVI ст.
12. 08.05.2012. Кантрольная работа-2.
13. 15.05.2012. Лекцыя-9. Рэфармацыя і пашырэнне пратэстанцкіх плыняў у ВКЛ.
14. 16.05.2012. Лекцыя-10. Контррэфармацыя ў ВКЛ. Брэсцкая унія і паўставанне ўніяцкай царквы. Кампраміс 1630-х гг.
15. 22.05.2012. Лекцыя-11. Контррэфармацыя ў ВКЛ. Брэсцкая унія і паўставанне ўніяцкай царквы. Кампраміс 1630-х гг.
16. 29.05.2012. Лекцыя-12. Рэлігійная сітуацыя на Беларусі ў 30-х гадах XVI — канцы XVIII ст.
17. 30.05.2012. Семінар-3. Брэсцкі царкоўны сабор: прычыны, падрыхтоўка, правядзенне, вынікі.
18. 05.06.2012. Лекцыя-13. Рэлігійная сітуацыя на Беларусі ў 30-х гадах XVI — канцы XVIII ст.
19. 12.06.2012. Кантрольная работа-3.

Рубрыкі: