Спадчына. — 1996. — № 5

Спадчына 1996 № 5Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 5 (119).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся гісторыкі, публіцысты і літаратары, неабыякавыя да беларускай культуры і мінуўшчыны. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Анатоля Грыцкевіча пра гістарычны аспект ідэі незалежнасці Беларусі, Генадзя Сагановіча пра адлюстраванне Беларусі ў інфлянцкіх хроніках ХІІІ–XVI стст., Яраслава Ліса пра палітыку Напалеона на Беларусі, Аляксандра Вабішчэвіча пра першыя гады існавання Таварыства беларускай школы, «Дыярыюш» Марціна Матушэвіча, вершы Вацлава Ластоўскага, аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

Зварот калектыву рэдакцыі да чытачоў

ПОМНІКІ ПАЭЗІІ
Вацлаў Ластоўскі. Вершы

АДЛЮСТРАВАННІ
Анатоль Грыцкевіч. Ідэя незалежнасці Беларусі ў гістарычным аспекце
Аляксандр Вабішчэвіч. Таварыства беларускай школы: першыя гады існавання
Генадзь Сагановіч. Беларусь у інфлянцкіх хроніках ХІІІ–XVI стст.

СКАРБНІЦА
Вацлаў Ластоўскі. Нарысы з беларускай гісторыі

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Яраслаў Ліс. Палітыка Напалеона на Беларусі

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Мікалай Ількевіч, Язэп Янушкевіч. «Прашу пра адасланне мяне на Бацькаўшчыну»
Браніслаў Тарашкевіч. Аўтабіяграфія

КРАЯЗНАЎСТВА
Зыгмунт Глёгер. Далінамі рэк. Буг

АРХІВІСТЫКА
Ганна Запартыка. Развітальныя аўтографы

МЕМУАРЫ
Марцін Матушэвіч. Дыярыюш жыцця майго
Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні