Спадчына. — 1992. — № 3

Спадчына 1992 № 3Часопіс: Спадчына. — 1992. — № 3

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння часопіс аб’яднаў неабыякавых да беларускай гісторыі і культуры навукоўцаў, літаратараў і публіцыстаў. Выданне папулярызавала гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчала пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў, пісьменнікаў, паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі нанова адкрытыя многія забытыя імёны. У № 3 часопіса «Спадчына» за 1992 г. змешчаны публікацыі Аляксея Хадыкі аб старабеларускай шляхецкай модзе, Таццяны Рошчынай і Анатоля Фурса аб бібліятэцы Храптовіча, Ліі Салавей аб пантэоне багоў у міфалогіі беларусаў, Яна Станкевіча пра беларускіх мусульман і беларускую літаратуру арабскім пісьмом, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Эдуард Агуновіч. Сімвалы нашай свядомасці
Анатоль Пякарскі. На 43 гады раней
Уладзімір Казбярук. Летапісы пра нараджэнне Пагоні
Яўген Анішчанка. Акоп уздоўж мяжы
Вінцук Вячорка. На Усходзе

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
А. Цьвікевіч. «Западно-руссизм»

ПАЭЗІЯ, ПРОЗА
Алесь Саленец. Верш
Гор Відал. Перыклаў мір

ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Аляксей Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода
Таццяна Рошчына, Анатоль Фурс. Бібліятэка Храптовіча
Лія Салавей. Пантэон багоў у міфалогіі беларусаў

МАРТЫРАЛОГ
Ал. Шлюбскі. Матэр’ялы да крыўскае гісторапісі

З ЭМІГРАНЦКІХ ВЫДАННЯЎ
Аўген Калубовіч. На крыжовай дарозе

МОВА
Іван Луцкевіч. Ай Кітаб
Ян Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом

ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад Анатоля Клышкі

ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Таіса Доўнар. Вывучаецца прававая спадчына