Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі 2009Зборнік: Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць : матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі 19–20 ліст. 2009 г. / укл. А.У. Шумовіч, В.А. Шульчанка. — Полацк : НПГКМЗ, 2010. — 234 с.; іл.

Характарыстыка: У 1999 г. на базе Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага была арганізавана канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці Сімяона Полацкага. З таго часу канферэнцыя стала рэгулярнай і праводзіцца раз на 5 гадоў. У зборніку матэрыялаў трэцяй канферэнцыі, прысвечанай светапогляду, грамадска-палітычнай і літаратурнай дзейнасці Сімяона Полацкага, змешчаны артыкулы І.У. Будзько аб адметнасцях старажытных полацкіх евангелляў-апракасаў, Д.У. Дука аб жыццёвай прасторы Полацка ХVІ–ХVІІІ стст., В.М. Ляўко аб лакалізацыі і ідэнтыфікацыі культавых аб’ектаў пры раскопках сярэднявечных гарадоў паўночна-ўсходняй Беларусі, К.А. Смірновай аб «простай мове» як элеменце культуры Паўднёва-Заходняй Русі ХVІ–ХVІІ стст., Э.В. Ярмоленка аб пролажным «Жыціі Еўфрасінні Полацкай», а таксама публікацыі шэрагу іншых даследчыкаў.

Фармат: Pdf.

Памер: 2,4 MB.

Крыніца: Сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Заўвага: Кніга знаходзіцца на іншым сайце. Спасылка вядзе на старонку, з якой магчыма спампоўванне.

Перайсці да спампоўвання/Перейти к скачиванию.


Содержание:
Падсумаванне
Будзько І.У. Старажытныя полацкія евангеллі-апракасы: лінгвістычныя і тэксталагічныя адметнасці
Булгакова А.А. Топос Мир в «Вертограде многоцветном» Симеона Полоцкого: механизмы вербализации
Вашчанка А.П. Рэфармацыя як спроба стварэння нацыянальнай царквы на Беларусі
Гайдук Г.В. Истоки астрологического символизма в творчестве Симеона Полоцкого
Дук Д.У. Жыццёвая прастора Полацка ХVІ–ХVІІІ стст.
Захаренко И.А. Востоковедная деятельность Симеона Полоцкого в решение проблемы «Запад — Восток»
Звонарёва Л.У. Врачи и врачевание в виршах Симеона Полоцкого
Звонарёва Л.У. «Город родил книгу…» (образ европейского города в творчестве Симеона Полоцкого)
Звонарёва Л.У. Библейские герои, смерть и конец света в изображении Симеона Полоцкого
Левко О.Н. Локализация и идентификация культовых объектов при раскопках средневековых городов на северо-востоке Беларуси
Матушек О.Ю. Лазар Баранович — Симеон Полоцький: особливості комунікації
Сазонова Л.И. Православная литургия в поэтическом творчестве Симеона Полоцкого
Смирнова Е.А. «Проста мова» как элемент культуры Юго-Западной Руси ХVІ–ХVІІ вв.
Шумовіч А.У. Экспазіцыя Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага як адлюстраванне жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага
Ярмоленка Э.В. Пролажнае «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» (БАН Літвы, Пролаг на сакавік — май, F. 19/98): структура і моўныя асаблівасці
Звесткі аб аўтарах