Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1971 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 1 (5).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» ўзнік ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна быў невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1971 г. публікуецца інфармацыя пра ахоўныя зоны помнікаў археалогіі і зоны рэгулявання забудовы, інфармацыя пра даследчыя і рэстаўрацыйныя работы ў полацкім Сафійскім саборы, артыкулы Г.В. Штыхава пра дзейнасць беларускіх археолагаў, П.Ф. Лысенкі аб раскопках Бярэсця, Л.В. Аляксеева пра старажытны Мсціслаў, У.А. Чантурыі і Н.А. Зельтэна аб праблемах рэканструкцыі цэнтра Гродна, Р.Д. Козіна пра домік Элізы Ажэшкі, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

VII пленум Цэнтральнага савета Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Жураўскі І.А. У.І. Ленін пра выхаваўчае значэнне традыцый
Марокін У.С. Новыя помнікі правадыру
Чантурыя У.А., Зельтэн Н.А. Цэнтр Гродна і праблема яго рэканструкцыі
Штыхаў Г.В. Над чым працуюць беларускія археолагі?
Лысенка П.Ф. Раскопкі Бярэсця
Аляксееў Л.В. Старажытны Мсціслаў
Вецер Э.І., Хадыка Ю.В. Звон у Моладаве

ГАВОРАЦЬ АРХІВЫ
Цітоў А.Д. Партызанскі дзённік сорак першага года

ПОМНІКІ, ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ
Пысін А. Ад варожых рук
Петрачэнка Д.М. Першы партызан-герой
Хахлоў С.Д. «Я б выбрала Беларусь…»
Царкоў М.С. Гомель, вуліца Ракасоўскага

У ПЯРВІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ ТАВАРЫСТВА
Кажарскі В.В. У сэрцы і памяці

НАШЫ ЗЕМЛЯКІ
Кісялёў Генадзь. Вінцэсь Клімовіч з вёскі Перасека
Букчын Сямён. Прахавы

Даследчыя і рэстаўрацыйныя работы ў Сафійскім саборы

У БРАТНІХ РЭСПУБЛІКАХ
Калеснік Уладзімір. Руская Поўнач

Сцяпунін І.Р. Г.І. Успенскі ў Віцебску
Козін Р.Д. Домік Элізы Ажэшка

КАНСУЛЬТАЦЫІ
Ахоўныя зоны і зоны рэгулявання забудовы

БІБЛІЯГРАФІЯ
Мікалаеў А. Легендарная Міншчына

Каляндар на 1971 год
Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)