Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2013 г.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2013 г.Кніга: Полацкі музейны штогоднік : зборнік навуковых артыкулаў за 2013 г. / уклад. Т.У. Явіч. — Полацк : [НПГКМЗ], 2014. — 288 с. ; іл.

Характарыстыка: «Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, які выдаецца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПКМЗ), пачынаючы з 2010 г. У ім друкуюцца артыкулы навуковых супрацоўнікаў НПКМЗ, выступленні на штогадовых канферэнцыях на базе музея-запаведніка, а таксама публікацыі даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсы звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У чацвёртым «Полацкім музейным штогодніку» (за 2013 г.) змешчаны артыкулы І.У. Магалінскага пра металічную матрыцу з Полацка, У.Д. Сараб’янава пра канструкцыю, тыпалогію і іканаграфію іканастаса Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, І.П. Водневай пра яўрэйскія пачатковыя навучальныя ўстановы Полацка сярэдзіны ХІХ — пачатку ХХ ст., С.П. Копыла пра артылерыю ў баях за Полацк летам 1941 г., С.В. Гаўрылавай пра асноўныя кірункі аднаўлення і развіцця г. Полацка ў 1944–1954 гг. (гандаль і грамадскае харчаванне, камунальную гаспадарку, транспарт), а таксама шэраг іншых публікацый.

Фармат: Pdf.

Памер: 8,3 MB.

Крыніца: Сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Заўвага: Кніга размешчана на іншым сайце. Спасылка вядзе на старонку, з якой магчыма спампоўванне.

Перайсці/Перейти.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПОЛАЦКІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНІК у 2012 г.
Узнагароды Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Навуковыя канферэнцыі
Выданні Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Выставачная дзейнасць
Музейныя святы
Канцэрты і фестывалі

МАТЭРЫЯЛЫ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў НПГКМЗ у 2012 г.
Ашуева В.Я. Беларускія выданні 1945–1950 гг. у фондах НПГКМЗ
Воднева І.П. Да пытання аб яўрэйскіх пачатковых навучальных установах Полацка сярэдзіны ХІХ — пачатку ХХ ст.
Гаўрылава С.В. Асноўныя кірункі аднаўлення і развіцця г. Полацка ў 1944–1954 гг. Частка 2. Гандаль і грамадскае харчаванне, камунальная гаспадарка, транспарт
Дамаскіна В.Ф. Вобраз лёну ў міфапаэтычных уяўленнях беларусаў
Зуева Г.П. Расійскія дзіцячыя часопісы ХІХ — пач. ХХ стст. у фондах НПГКМЗ
Копыл С.П. Артиллерия в боях за г. Полоцк летом 1941 г.
Магалінскі І.У. Металічная матрыца з Полацка
Нямчынская Н.І. Яўрэйская адукацыя ў Полацку ў 1919–1926 гг.
Орлова Т.А. Историческая застройка территории, ограниченной с юга — ул. Нижне-Покровской, с севера — проспектом Ф. Скорины, с запада — проездом между домами № 8а и № по проспекту Ф. Скорины, с востока — ул. Энгельса (по картографическому материалу середины XVIII в.)
Рудаков П.С. Использование немецких строительных материалов в ДОТах Гомельского узла обороны
Смирнова Т.Р. Совместная работа музейного педагога и учителя-дефектолога по развитию речи детей дошкольного возраста (на примере музейно-педагогической программы «История привычных вещей»)
Соловьёв А.А. Реконструкция печи конца ХІХ — начала ХХ вв. (по материалам исследования дома № 15 по ул. Толстого)
Сыревич И.В. Войсковая часть 9903. Диверсионная группа Герчика на полоцкой земле
Філатава Н.В. Мастацка-тэхналагічныя асаблівасці ўзорнага ткацтва ручнікоў з музейнага збору НПГКМЗ
Філімонава В.А. Выданні Люблінскай езуіцкай друкарні ў фондах НПГКМЗ
Шарох Г.А. Элементы традыцыйнага вяселля на Падзвінні ў вясельным абрадзе Музея ткацтва «Як зліліся дзве рэчанькі…»
Шульчанка В.А. Грамадска-палітычныя і літаратурныя часопісы 1998–2000 гг. у фондах НПГКМЗ

АРТЫКУЛЫ
Иоаннисян О.М. Памятники средневековой архитектуры на пути «из варяг в греки» (О возможном месте Полоцка в развитии международного культурного туризма)
Сарабьянов В.Д. Алтарная преграда Спасо-Преображенской церкви Евфросиньева монастыря: конструкция, типология и иконография

Звесткі аб аўтарах