Археалогія (1 семестр)

Археалогія завочнікі 1 курс 1 семестр)1 курс, 1 семестр, вочнае і завочнае аддзяленні.

Залік праводзіцца ў вуснай форме. Білет утрымлівае 2 пытанні. Для падрыхтоўкі трэба выкарыстоўваць электронны сродак навучання «Археалогія» або аднайменны вучэбна-метадычны комплекс (аўтар — Д.У. Дук). Пры ўзнікненні пытанняў шукайце адказы на іх у раздзеле «Археалогія» на гэтым сайце.

Пытанні да іспыта.
1. Станаўленне археалогіі як навукі. Месца археалогіі сярод гістарычных навук
2. Археалагічныя крыніцы. Віды археалагічных помнікаў
3. Метады датавання ў археалогіі.
4. Культурны пласт і археалагічная стратыграфія. Паняцце адкрытага і закрытага комплексаў
5. Віды археалагічнай разведкі. Археалагічныя раскопкі

6. Камеральная апрацоўка археалагічнага матэрыялу
7. Археалагічная храналогія і перыядызацыя
8. Паняцце культуры ў археалогіі
9. Агульная характарысытыка эпохі палеаліту
10. Алдувайская і ашэльская эпохі
11. Каменная індустрыя эпохі палеаліту
12. Эпоха мусцье і верхняга палеаліту
13. Мастацтва верхняга палеаліту
14. Агульная характарыстыка эпохі мезаліту. Мастацтва мезаліту
15. Агульная характарыстыка эпохі неаліту. Неалітычная рэвалюцыя. Мастацтва неаліту
16. Агульная характарыстыка эпохі энеаліту. Асноўныя культуры энеаліту Еўропы
17. Мегалітычныя культуры ў Еўропе. Стоўнхендж
18. Агульная характарыстыка эпохі бронзы. Мастацтва бронзавага веку
19. Старажытна-ямная, катакомбная і зрубная культурна-гістарычныя супольнасці
20. Культуры шарападобных амфар, шнуравой керамікі. Тшцінецкая і сосніцкая культуры
21. Пытанне індаеўрапейскай прарадзімы
22. Культура палёў пахаванняў. Лужыцкая культура
23. Агульная характарыстыка жалезнага веку
24. Гальштацкі перыяд
25. Кельты і латэнская цывілізацыя
26. Кімерыйцы, скіфы і сарматы па археалагічных даных
27. Культуры балтаў ва Усходняй Еўропе
28. Культуры фіна-ўграў ва Усходняй Еўропе
29. Праблема паходжання славян. Першыя славянскія культуры
30. Узнікненне Русі па археалагічным даных. Гнёздаўскі курганны могільнік


Рубрыкі: