Канфесійная гісторыя Беларусі X–XVIII стагоддзяў (завочнікі, 3 курс)

Канфесійная гісторыя Беларусі X - XVIII стагоддзяў (завочнікі, 3 курс)3 курс, завочнае аддзяленне.

Пытанні да заліку.

1. Гістарыяграфія гісторыі канфесій на Беларусі ў Х–XVIII стст. дарэвалюцыйнага перыяду. Беларуская савецкая гістарыяграфія пытання.
2. Айчынная і замежная гістарыяграфія гісторыі канфесій на Беларусі ў Х–XVIII стст. на сучасным этапе.
3. Беларускае паганства як гісторыка-рэлігійны феномен.
4. З'яўленне хрысціянства на беларускіх землях.
5. Станаўленне і развіццё арганізацыйнай структуры ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) царквы на Беларусі ў ХІ–сярэдзіне ХІІІ ст.
6. Распаўсюджванне хрысціянства на Беларусі ў канцы Х–ХІ ст.: спроба рэканструкцыі.

7. Хрысціянізацыя і дваяверства на Беларусі.
8. Складванне і развіццё царкоўна-дзяржаўных і міжканфесійных адносін на Беларусі ў ХІ — сярэдзіне ХІІІ ст.
9. Спецыфіка рэлігійных адносін у поліканфесійным грамадстве ВКЛ.
10. Місіянерская дзейнасць каталіцкага касцёла на Беларусі ў ХІ — сярэдзіне ХІІІ ст.
11. Праваслаўе і каталіцтва ў рэлігійнай палітыцы ВКЛ у пачатку 1380-х гадоў.
12. Прывілей 1387 г. і яго наступствы: гісторыка-канфесійны аспект.
13. Станаўленне і развіццё арганізацыйнай структуры каталіцкага касцёла на Беларусі ў апошняй чвэрці XIV–XV ст.
14. Рэлігійны фактар пад час феадальнай вайны ў ВКЛ у 1430-х гадах.
15. Аптымізацыя рэлігійных адносін у ВКЛ пры Казіміры Ягелончыку і Жыгімонце І.
16. Рэфармацыя ў ВКЛ: прычыны, перадумовы, асаблівасці.
17. Пратэстанцкія плыні ў ВКЛ у XVI ст.
18. Контррэфармацыя ў ВКЛ.
19. Праваслаўная царква на Беларусі ў другой палове XVI ст.
20. Рэлігійныя адносіны на Беларусі ў 1550-х — першай палове 1590-х гадоў.
21. Уніяцкія ініцыятывы канца XIV–XV ст.
22. Падрыхтоўка і правядзенне Брэсцкага царкоўнага сабора.
23. Праваслаўна-уніяцкае супрацьстаянне на Беларусі ў 1596–1633 гг.
24. Станаўленне уніяцкай царквы ў ВКЛ у канцы XVI — першай палове XVII ст.
25. Рэлігійныя працэсы на Беларусі ў 1640-х — 1660-х гадах.
26. Уплыў ваенных канфліктаў сярэдзіны XVII–20-х гадоў XVIII ст. на рэлігійную сітуацыю на Беларусі.
27. Канфесійная сітуацыя на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
28. Дысідэнцкае пытанне і падзелы Рэчы Паспалітай.
29. Рэлігійны фактар у знешняй палітыцы ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
30. Канфесіі этнічных меншасцяў на Беларусі.
31. Верацярпімасць і уніфікацыя ў рэлігійнай гісторыі Беларусі сярэдзіны XIII–XVIII ст.
32. Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у XV–XVIII стст.: гісторыка-прававы аспект.

Рубрыкі: