Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, сацыялогіі, мовазнаўству ды іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыкладных і фізіка-матэматычных навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі пра грамадска-палітычную лексіку лацінскага паходжання ў старабеларускай мове, І.А. Каралёва пра сацыялагічную думку Беларусі канца XVI — першай палавіны XVII ст., С.У. Букчына пра знаходжанне гвардзейскага корпуса ў заходніх губернях Расійскай імперыі ў 1821–1822 гг. і рух дзекабрыстаў у Беларусі, З.В. Шыбекі пра стан медыцынскай дапамогі рабочым Мінска ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст., Л.С. Бараноўскага пра жыллёвыя ўмовы чыгуначных рабочых Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Нікіценка М.В. Змест і форма эканамічнага эфекту вытворчага функцыяніравання саюзнай рэспублікі
Кірэенка М.Г. Метадычныя аспекты вызначэння структурных зрухаў
Астаповіч Т.С. Сацыяльная інфраструктура як адзін з фактараў выраўноўвання ўмоў жыцця людзей розных тэрытарыяльных сістэм
Дароўскі А.В. Да пытання аб павышэнні дабрабыту рабочага класа БССР (1933–1937 гг.)
Іваноў М.Л. Буржуазныя гісторыкі аб культурнай рэвалюцыі ў БССР 1921–1937 гг.
Лях Г.І. Да пытання аб суб’ектах калектыўнага дагавору
Радзько С.А. Да пытання марксісцка-ленінскага разумення дзейнасці і яе ролі ў фарміраванні паняццяў
Рубіс Г.С. Параўнанне як лагічны прыём у творчасці В.Р. Бялінскага
Шыбека З.В. Аб стане медыцынскай дапамогі рабочым у канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах г. Мінска)
Букчын С.У. Праблемы вывучэння руху дзекабрыстаў у Беларусі (Аб знаходжанні гвардзейскага корпуса ў заходніх губернях у 1821–1822 гг.)
Савеня А.Б. Навука і палітыка і мадэлі іх узаемаадносін у сацыялогіі ФРГ
Каралёў І.А. Сацыялагічная думка Беларусі канца XVI — першай палавіны XVII ст. аб сутнасці грамадства
Бараноўскі Л.С. Жыллёвыя ўмовы чыгуначных рабочых Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст.
Савік Л.С. Тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай «вясковай» прозы
Булыка А.М. Грамадска-палітычная лексіка лацінскага паходжання ў старабеларускай мове

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Цярэшка М.Н. Даследаванне аб метадалогіі гістарычнай навукі
Лапцёнак С.Д. Асоба ў аспекце сацыяльна-этычных праблем