Спадчына. — 1993. — № 6

Спадчына 1993 № 6Часопіс: Спадчына. — 1993. — № 6.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса згуртаваліся неабыякавыя да культуры і гісторыі Беларусі даследчыкі, публіцысты, паэты і празаікі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі адкрытыя забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1993 г. змешчаны артыкулы Валянціна Сядова аб старажытнаеўрапейцах, Эдварда Рудзкага аб Соф’і Гальшанскай, Валянціна Грыцкевіча аб беларуска-рускіх перасяленнях у XIV–XVIII стст., Міколы Волаціча аб лініі Керзона на фоне тэрытарыяльных зменаў ва Усходняй Еўропе, Дублінскі рукапіс («Апісанне земляў»), а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Валянцін Сядоў. Старажытнаэўрапейцы
Ганна Церабунь. Гербы Берасця
Мікола Волаціч. Лінія Кэрзона на фоне падзеяў і тэрытарыяльных зьменаў у Усходняй Эўропе

ЖАНЧЫНА І ПАЛІТЫКА
Эдвард Рудзкі. Соф’я Гальшанская — апошняя жонка Ягайлы, маці Ягелонаў

ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Валянцін Грыцкевіч. Беларуска-рускія перасяленні ў XIV–XVIII стст.
Лявон Галяк. Аб паходжаньні вялікіх князёў літоўскіх

ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Апісанне земляў. З Дублінскага рукапісу ХІІІ ст.

ФРАГМЕНТЫ
Вацлаў Пануцэвіч. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі

ФУНДАМЕНТЫ
Юзаф Вольф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.

ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Алесь Карлюкевіч. Выдадзеная ў правінцыі

Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна (1654–1667)