Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1968. — № 1
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1968. — № 1.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па фізіка-матэматычных, медыцынскіх, грамадскіх навуках выходзілі пад адной вокладкай. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе друкаваліся афіцыёзна-прапагандысцкія, ідэалагізаваныя і юбілейныя матэрыялы. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1968 г. утрымліваецца нямала падобных тэкстаў. Сярод іх — публікацыі В.І. Сцяпанава аб сусветным значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі, П.Л. Коханава аб дасягненнях народнай гаспадаркі Беларусі праз 50 гадоў пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, К.П. Буслава аб грамадскім прагрэсе пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, Ф.С. Марцінскевіча аб пераўтварэнні эканамічнай структуры Беларусі пасля рэвалюцыі. Артыкул В.Ф. Купрэвіча прысвечаны гісторыі Акадэміі навук БССР, публікацыя Л.А. Малчанавай — змяненням беларускага сялянскага жылля за гады савецкай улады.
Змест нумара:
Сцяпанаў В.І. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і яе сусветна-гістарычнае значэнне
Коханаў П.Л. Народная гаспадарка Беларускай ССР да 50-годдзя Кастрычніка, праблемы і перспектывы яе развіцця
Буслаў К.П. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і грамадскі прагрэс
Марцінкевіч Ф.С. Кастрычніцкая рэвалюцыі і пераўтварэнне эканамічнай структуры Беларусі
Купрэвіч В.Ф. Да гісторыі і сучаснага становішча Акадэміі навук Беларускай ССР
Івашын В.У. Заснавальнік літаратуры сацыялістычнага рэалізму (Да стагоддзя з дня нараджэння А.М. Горкага)
Розанаў І.І. М. Горкі і дзіцячая літаратура
Кузняцова К.Б. М. Горкі на сцэне Беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Галенчык М.І. Падрыхтоўка навуковых кадраў у Беларусі за гады Савецкай улады
Селіванаў П.А. З гісторыі ваеннага будаўніцтва ў Беларусі ў першыя месяцы Савецкай улады (лістапад 1917 — студзень 1918 г.)
Злотнік М.І. З гісторыі стварэння органаў рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР (1920–1923 гг.)
Лыч Л.М. Развіццё грамадскіх формаў садзейнічання тэхнічнаму прагрэсу на чыгуначным транспарце Беларускай ССР
Мухіна В.А., Баранава Л.Е. Роля лёгкай прамысловасці ў павышэнні дабрабыту беларускага народа
Малчанава Л.А. Змяненні беларускага сялянскага жылля за гады Савецкай улады
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Галаўнёў А.І., Бармічаў В.Д. Камунізм і культура
Маргунскі С.П., Жуковіч Г.С., Кучынскі У.А. Змястоўная праца па гісторыі савецкага будаўніцтва на Украіне
Краўчанка І.С., Вайтовіч С.Д., Талстой В.С. Цікавае даследаванне ўкраінскіх гісторыкаў