Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1968. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1968 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1968. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гуманітарных дысцыплінах: гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству і іншых. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса пачала выдавацца ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па прыродазнаўчых, дакладных, грамадскіх навуках выдаваліся ў адным нумары. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе друкаваліся афіцыёзна-прапагандысцкія юбілейныя матэрыялы. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1968 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.К. Зайцава аб Францыску Скарыне ў Падуі, М.І. Прашковіча аб педагагічнай дзейнасці Сімяона Полацкага, У.В. Анічэнкі аб беларусізмах ва ўкраінскай пісьменнасці XV–XVII стст., Х.Ю. Бейлькіна аб хлебным гандлі ў Беларусі ў гады аграрнага крызісу канца ХІХ ст.

Змест нумара:

Маргунскі С.П. Развіццё федэратыўных адносін Беларусі з РСФСР да ўтварэння Саюза ССР
Кучынскі У.А. Усебеларускія з’езды Саветаў у сістэме беларускай дзяржаўнасці перыяду пабудовы сацыялізма
Саркісава Э.А. Развіццё дэмакратычных прынцыпаў у крымінальным заканадаўстве БССР
Габелка В.Ц. Аб эканамічнай сутнасці катэгорыі «асноўныя фонды»
Міхайлава-Станюта І.А. Важны фактар развіцця эканомікі Беларусі
Шклярык А.М., Мярэцкая Т.А. Некаторыя праблемы развіцця цэнаўтварэння на тавары народнага спажывання ў Беларускай ССР
Антропаў Б.В. Абгрунтаванне метаду планавання рэнтабельнасці пры ўстанаўленні аптовых цэн на шкляную пасуду
Шмідт І.М. Умацаванне эканамічных асноў саюза рабочага класа і сялянства ў Беларусі (1926–1929 гг.)
Сарокін А.М. Аб зменах у складзе працаўнікоў саўгасаў Беларусі ў перыяд будаўніцтва сацыялізма
Бейлькін Х.Ю. Хлебны гандаль у Беларусі ў гады аграрнага крызісу канца ХІХ ст.
Прашковіч М.І. Педагагічная дзейнасць Сімяона Полацкага
Зайцаў В.К. Ф. Скарына ў Падуі
Груцо А.П. Даданыя дапаўняльныя сказы з адноснымі займеннікамі ў ролі злучнікаў і злучальных слоў (на матэрыяле помнікаў беларускай пісьменнасці XIV–XVII стст. і сучасных беларускіх гаворак)
Анічэнка У.В. Беларусізмы ва ўкраінскай пісьменнасці XV–XVII стст.
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Васілеўская Я.А., Жаўнерчык А.І. Цікавае даследаванне па гісторыі рабочага класа Масквы
Антанішын В.Н., Фірсава Е.І. Тэхнічная інтэлігенцыя Савецкай Арменіі
Антановіч І.І. Грамадства будучага — якое яно?
ХРОНІКА
Галенчык М.І. Вучоныя адзначаюць 150-гадовы юбілей Карла Маркса